ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што Украіне прыйдзецца выбіраць паміж уступам у Мытны саюз і стварэннем зоны вольнага гандлю з Еўрасаюзам. Паводле слоў еўрапейскага чыноўніка, Украіна не можа адначасова быць і там, і там.
"Вядома ж, для Украіны было б вельмі складана весці перамовы па паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з ЕС, калі б яна далучылася да Мытнага саюза краін, якія не маюць прэферэнцыйных гандлёвых дагавораў з ЕС", — сказаў Барозу. У той жа час ён падкрэсліў, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінна прымаць Украіна — у адпаведнасці з уласнымі эканамічнымі прыярытэтамі і інтарэсамі.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які прымаў Барозу ў Кіеве, у сваю чаргу, адзначыў, што супрацоўніцтва яго краіны з Мытным саюзам не перашкодзіць стварэнню зоны свабоднага гандлю з Еўрапейскім саюзам, а ў будучыні — паслужыць справе эканамічнай інтэграцыі на ўсёй еўраазіяцкай прасторы. Украінскі лідар яшчэ раз падкрэсліў, што яго краіна лічыць еўраінтэграцыю стратэгічным кірункам сваёй знешняй палітыкі, які не падлягае сумневу. Пры гэтым, ён, праўда, адзначыў, што "свет не стаіць на месцы" і стварэнне Мытнага саюза прымушае Украіну лічыцца з новай рэальнасцю, распрацоўваць механізмы супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй.
Малдаўскія спіртныя напоі перастануць звацца "каньяком" і "шампанскім"Еўрапейскі саюз і Малдова завяршылі перамовы пра абарону геаграфічнага паходжання прадуктаў харчавання. Зараз вырабленыя малдаўскімі кампаніямі спіртныя напоі не могуць звацца "каньяком" ці "шампанскім", паколькі гэтыя назвы з'яўляюцца абароненымі геаграфічнымі ўказаннямі тавараў.
У Еўракамісіі заявілі, што Малдова абавязалася забяспечыць высокі ўзровень абароны для 3,2 тысячы найменняў харчовых тавараў, у тым ліку і спіртных напояў. Разам з тым, шэраг малдаўскіх вінаў атрымаюць падобны еўрапейскі знак, які абараняе паходжанне таго ці іншага прадукту.
Раней дагавор з ЕС, аналагічны таму, пра які дамовілася Малдова, склала, напрыклад, Грузія. У ЕС чакаюць, што дамоўленасць з Малдовай стымулюе гандлёвы абмен паміж бакамі.
Расія хоча прыцягнуць да адмены зімовага часу Беларусь і КазахстанРасія хоча прыцягнуць да адмены зімовага часу сваіх партнёраў па Мытным саюзе — Беларусь і Казахстан.
Як заявіў у інтэрв'ю газеце "Вести" першы намстарш камітэта Дзярждумы РФ па прамысловасці Валерый Драганаў, Расія папросіць суседзяў "прыняць такі ж закон", паколькі з гэтымі краінамі ў РФ "вельмі высокі ўзровень кааперацыі і інтэграцыі" і лепш, калі падыход да вылічэння часу будзе адзіным. Драганаў распавёў, што аналагічны законапраект паступіў і ў Вярхоўную Раду Украіны.
Названы самыя папулярныя аўтамабілі ЕўропыПа выніках сакавіка 2011 года самым папулярным аўтамабілем у еўрапейцаў стаў Vоlkswаgеn Gоlf з вынікамі продажу 53,1 тысячы машын, што на 10,5 адсотка менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён апярэдзіў мадэлі Fоrd Fіеstа (50,5 тысячы машын, -26,9 адсотка) і VW Роlо (39,3 тысячы аўтамабіляў, +4,2 адсотка), якія занялі другое і трэцяе месца адпаведна, гаворыцца ў справаздачы аналітычнага агенцтва JАTО Dуnаmісs.