У выхадныя ў Мінску пройдзе юбілейны турнір на прызы Марыны Лобач

Источник материала:  

З 22 па 23 красавіка спартыўнае жыццё сталіцы пройдзе пад знакам мастацкай гімнастыкі. У Палацы спорту адбудзецца 10-ты Міжнародны турнір БФСТ "Дынама" на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Турнір штогод пашырае сваю геаграфію, і сёлета ў Мінск прыедуць грацыі з 12 краін свету. Сярод краін-дэбютантаў — Турцыя і Азербайджан.

— Традыцыйна мы праводзім спаборніцтвы сярод юніёрак. А сёлета вырашылі ўключыць у праграму і групавыя практыкаванні — для іх гэта будзе генеральная рэпетыцыя перад чэмпіянатам Еўропы, — паведаміла Марына Лобач.

Нагадаем, што сёлета чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў Мінску — яго 27-29 мая прыме "Мінск-Арэна". Турнір на прызы Марыны Лобач пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях — юніёркі (1996-1998 г.н.) і прэ-юніёркі (1999-2000 г.н.). Пераможцы ў асобных відах атрымаюць вадкакрысталічныя тэлевізары, лічбавыя фотарамкі, гадзіннікі, пледы і кававаркі ад аднаго з арганізатараў, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Усе астатнія ўдзельніцы таксама не застануцца без падарункаў. У суботу турнір пачнецца а 10 гадзіне раніцы, а 14 гадзіне пройдзе цырымонія адкрыцця, у нядзелю спаборніцтвы стартуюць а 11 гадзіне.

Алена КРАВЕЦ.

←Генпрокуратура считает эффективными наказания в виде общественных работ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика