ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
У выніку тарнада ў ЗША загінула, паводле папярэдніх звестак, прынамсі 45 чалавек, паведамляе Аssосіаtеd Рrеss. Толькі ў Паўночнай Караліне, дзе ў ноч на суботу, 16 красавіка, было зафіксавана 62 тарнада, у выніку стыхійнага бедства загінуў 21 чалавек.
Губернатар Паўночнай Караліны абвясціла пра ўвядзенне ў штаце рэжыму надзвычайнай сітуацыі. Такая колькасць тарнада не фіксавалася на тэрыторыі штата з сакавіка 1984 года — тады ахвярамі ўраганаў у Паўночнай Караліне сталі 42 чалавекі, а ў суседняй Паўднёвай Караліне загінула 15 чалавек.
Украіна назвала "справядлівы" кошт расійскага газуУкраіна "працягвае настойваць на пераглядзе формулы цэнаўтварэння на газ". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Мікалай Азараў, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі.
Паводле сцвярджэння Азарава, "цяпер кошт на газ для Польшчы складае 320 долараў за 1 тыс. кубаметраў, для Германіі — 330 долараў". "Калі з гэтага кошту адняць транспартны складнік і некаторыя іншыя выдаткі, то справядлівы кошт на газ для Украіны, які адпавядае кантрактам з заходнімі партнёрамі, складзе каля 200 долараў за 1 тыс. кубоў", — падкрэсліў украінскі прэм'ер. Ён нагадаў, што расійскі бок пагадзіўся сесці за стол перамоў. З гэтай мэтай, сказаў Азараў, у Кіеў 19 красавіка прыбывае віцэ-прэм'ер Ігар Сечын, які абмяркуе з урадам Украіны праблему цэнаўтварэння на газ.
У Латвіі пабудуюць турмаў на паўмільярда долараўЛатвійскія ўлады маюць намер замяніць дзейныя ў краіне турмы на новыя. Будаўніцтва новых выпраўленчых устаноў, як паведамляе "Тэлеграф", плануецца ў рамках турэмнай рэформы, якой займаецца міністэрства юстыцыі.
Усяго, па плане міністэрства, павінна быць пабудавана пяць турмаў. На гэта, па падліках чыноўнікаў, спатрэбіцца каля 250 мільёнаў латаў (каля паўмільярда долараў).
Пяць новых турмаў, паводле плана, павінны задаволіць патрэбы Латвіі ў тым, што датычыцца ўтрымання зняволеных. Старыя ж пенітэнцыярныя ўстановы (усяго ў рэспубліцы дзейнічае 12 турмаў) мяркуецца знесці, а зямлю пад імі — прадаць.
Нямецкія чыгуначнікі пачалі 60-гадзінны страйкМашыністы прыватных нямецкіх чыгуначных перавозчыкаў па закліку прафсаюза нямецкіх машыністаў (GDL) у панядзелак, 18 красавіка, пачалі 60-гадзінны страйк з патрабаваннем павышэння зарплат, паведамляе агенцтва DРА.
Страйк павінен скончыцца ў ноч на чацвер, 21 красавіка. Нагадаем, што толькі 16 красавіка машыністы прыватных кампаній скончылі папярэдні страйк, які доўжыўся 48 гадзін, а ўсяго з пачатку сакавіка машыністы пратэставалі ў агульнай колькасці 119 гадзін.
Страйкоўцы патрабуюць увядзення адзінай тарыфнай дамовы для ўсіх 26 тысяч нямецкіх машыністаў на прыгарадных, далёкіх і грузавых цягніках, а таксама павышэнні зарплат машыністаў прыватных перавозчыкаў да ўзроўню сваіх калегаў з дзяржаўнага канцэрна Dеutsсhе Bаhn.