Выманіла Br230 млн
Махлярка за тры гады сабрала гэтыя грошы з некалькіх дабрачынных арганізацый нібыта на лячэнне сваіх дзяцей, але грошы былі патрачаныя на асабістыя патрэбы.
Мінчанка, паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Уладзіміра Кухарчыка, атрымлівала грошы, якія ёй выдаваліся на лячэнне дзяцей-інвалідаў, ад замежных дабрачынных арганізацый. Аднак ні яна, ні яе муж нідзе не працавалі і пускалі грошы на свае патрэбы. Разам з тым, жанчына з мэтай даказаць, што грошы ідуць на лячэнне дзяцей, прад'яўляла розныя дакументы, якія нібыта пацвярджалі гэта. Толькі на паверку з "паперкамі" выйшла асечка: па-першае, іх паходжанне выклікала сумненне, а, па-другое, на думку беларускіх медыкаў, дарагія курсы лячэння, на якія, паводле іх, ішлі вялікія грошы, не толькі немэтазгодныя, але часам і нерэальныя. За махлярства жанчына прыгавораная судом да двух гадоў абмежавання волі.
Ігар ГРЫШЫН.