Запрашае "Тыдзень лесу"
16.04.2011
—
Новости Общества
З 16 па 23 красавіка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2011", прысвечаная Міжнароднаму году лясоў.
Па традыцыі ўзяць удзел у ёй запрашаюцца ўсе ахвотныя. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць для гэтага ўсіх добраахвотнікаў пасадачным матэрыялам і прыладамі працы. Акрамя таго, у гэтыя дні ў арганізацыях лясной гаспадаркі пройдуць дні "адчыненых дзвярэй". У многіх раёнах у дзень адкрыцця "Тыдня лесу-2011" пройдуць выставы-кірмашы, дзе можна будзе набыць разнастайную прадукцыю лясгасаў. Генеральная Асамблея ААН назвала 2011 год Міжнародным годам лясоў.
Сяргей РАСОЛЬКА.