На наступным тыдні — да 18 цяпла

Источник материала:  

Cёння і заўтра ўсталюецца спакойнае і сонечнае надвор'е, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Уначы ў гэтыя два дні ад мінус 4 да плюс 3, удзень — 7—14 цяпла. У нядзелю кароткачасовыя дажджы. Уначы на панядзелак ад мінус 2 да плюс 5, удзень — 9—14 цяпла, у Брэсцкай вобласці да плюс 16. У першы дзень наступнага тыдня невялікія дажджы чакаюцца на поўначы краіны, тэмпература ўдзень — 8—14, на поўдні — да 16 цяпла. Бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня ў Беларусь завітае антыцыклон з боку Заходняй Еўропы. Зноў стане сонечна і без ападкаў. Уначы ў сераду будзе да 4 цяпла, месцамі пры праясненнях падмарозіць да 3 марозу, удзень — плюс 9—16, на захадзе — да 18 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Возраст террористов в Минске был до 25 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика