Ёсць праблемы, ёсць ільготы

Источник материала:  

Я жыву з дарослым сынам, інвалідам ІІ групы (але не з дзяцінства, дыягназ — шызафрэнія). Яго пенсія складае 264 тыс. рублёў, мая зарплата — каля 1 млн. Сёлета я сыходжу на пенсію, і сёлета ж падыходзіць чарга на будаўніцтва жылля. Ці ёсць у нашай сям'і якія-небудзь ільготы пры крэдытаванні, пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг?

Кацярына І., г. Мінск.

г. Мінск.

У адпаведнасці з падпунктам 1.6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 нармаваная агульная плошча жылога памяшкання для вызначэння велічыні льготнага крэдыту вызначаецца для грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні ў гарадах, у памеры — 20 кв. метраў з разліку на аднаго члена сям'і.

Для асобных ільготных катэгорый грамадзян, у тым ліку для тых, якія валодаюць у адпаведнасці з заканадаўствам правам на дадатковую плошчу жылога памяшкання па стане здароўя, названы нармаваны памер агульнай плошчы жылога памяшкання павялічваецца на 15 кв. метраў на кожнага члена сям'і, які мае права на дадатковую плошчу.

Пералік захворванняў, што даюць асобам, якія пакутуюць ад іх, права на дадатковую плошчу жылога памяшкання, зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2011 г. № 27 (у рэдакцыі пастановы ад 20 красавіка 2006 г. № 25). У гэты пералік уваходзіць і такое псіхічнае расстройства (захворванне з хранічным цячэннем), як шызафрэнія. Медыцынскае заключэнне аб наяўнасці такога захворвання выдаецца хвораму пасля медыцынскай экспертызы, якую праводзіць урачэбна-кансультацыйная камісія (УКК) арганізацыі аховы здароўя.

Такім чынам, пры наяўнасці ў члена сям'і (якая складаецца з 2-х чалавек) захворвання, што дае права на дадатковую плошчу, гэтая сям'я можа разлічваць на атрыманне ў вызначаным парадку льготнага крэдыту на фінансаванне будаўніцтва жылога памяшкання, зыходзячы з нармаванай агульнай плошчы ў памеры не 40, а 55 кв. метраў.

Непрацуючыя пенсіянеры (пры дасягненні жанчынамі 55 гадоў, мужчынамі 60 гадоў), якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям'і, маюць пэўныя льготны і пры аплаце за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў (доля затрат па фактычных расходах, звязаных з эксплуатацыяй і рамонтам дапаможных памяшканняў агульнага карыстання, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм жылых дамоў, утрыманнем прыдамавых тэрыторый).

Так, па агульным правіле, вызначаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 г. № 1332 "Аб упарадкаванні разлікаў насельніцтва за карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальнымі паслугамі" (падпункт 1.3) плата за тэхнічнае абслугоўванне ажыццяўляецца па вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для насельніцтва тарыфе на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў у межах 20 кв. метраў агульнай плошчы на кожнага пражываючага (зарэгістраванага па месцы жыхарства) у жылым памяшканні члена сям'і наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў і 10 кв. метраў агульнай плошчы на ўсю сям'ю, а таксама атрыманай у адпаведнасці з заканадаўствам дадатковай плошчы жылых памяшканняў у памеры да 20 кв. метраў.

Плата за тэхнічнае абслугоўванне суразмерна астатняй плошчы жылых памяшканняў збіраецца па вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павышаным тарыфе на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў, што забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг.

Для ўказаных непрацуючых пенсіянераў зроблена выключэнне з гэтага правіла. Яны ўносяць плату за тэхнічнае абслугоўванне незалежна ад памеру жылых памяшканняў, што займаюць, па вызначаным звычайным тарыфе.

Згодна з артыкулам 16 Закона ад 14 чэрвеня 2007 г. № 239-З "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" інваліды І і ІІ групы, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па законе іх утрымліваць, і пражываюць адны або толькі з інвалідамі І або ІІ групы і (або) з непрацуючымі пенсіянерамі, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, маюць права на 50-працэнтную скідку з платы за тэхнічнае абслугоўванне ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання, што займаецца, і права на 50-працэнтную скідку з платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па вызначаных заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах зацверджаных нормаў спажывання.

Да мераў дзяржаўнай падтрымкі грамадзян можна аднесці і выдаткоўванне безнаяўных жыллёвых субсідый пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг.

←Похороны жертв теракта в минском метро пройдут на двух кладбищах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика