Тару не прымаюць,бо з заводам не працуюць

Источник материала:  

Ад імя і па даручэнні, як заведзена гаварыць, многіх людзей у рэдакцыю звярнуўся стараста вёскі Ябло́наўка Стаўбцоўскага раёна Станіслаў Станіслававіч Янцэвіч: немагчыма здаць у мясцовую краму, што належыць раённаму спажывецкаму таварыству, пустую шклатару. Прычым, што характэрна, не прымаюць толькі пустыя бутэлькі з-пад прадукцыі завода "Крышталь", а ад астатніх заводаў бяруць назад без праблем. У чым справа?

Заняцца гэтым пытаннем аператыўна з-за вялікай колькасці чытацкіх зваротаў апошнім часам не атрымалася. Між тым, заяўнікі паведамілі, што праблема быццам бы вырашана — у канцы месяца паабяцалі прыняць згаданую шклатару ад насельніцтва.

— Гэта не так. Мы не маглі даць такіх абяцанняў. Сапраўды, наша крамы не прымаюць толькі бутэлькі з пад прадукцыі "Крышталю", а з іншай шклатарай такіх праблем няма, — зазначыў на наш запыт старшыня праўлення Стаўбцоўскага раённага спажывецкага таварыства Віктар ГАЛАЎКО. — А не прымаем таму, што не працуем з гэтым заводам некалькі апошніх гадоў запар. Адпаведна, прадукцыя названага прадпрыемства ў нашых гандлёвых прадпрыемствах не прадаецца. Калі і трапляе да вяскоўцаў, дык іншымі спосабамі — з горада, напрыклад, дзеці прывозяць. А паколькі не прадаецца, дык мы і не прымаем назад тару.

Як заўважыў далей Віктар Канстанцінавіч, стасункі з прадпрыемствам у нейкай ступені не склаліся па той прычыне, што "Крышталь" патрабуе абавязковую перадаплату за сваю прадукцыю — толькі пасля яе можа быць адгрузка. А іншыя заводы даюць адтэрміноўку па плацяжах на 25-35 дзён. Да таго ж, наколькі вядома, завод збіраецца перайсці на зусім іншую, новую бутэльку, і тару старога ўзору яму будзе больш выгадным прыняць назад не па цяперашнім залогавым кошце, а па цане шклабою.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Похороны жертв теракта в минском метро пройдут на двух кладбищах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика