ПАСЛЯ ТЭРАКТА ЖЫЦЦЁ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦА

Источник материала:  

11 — Нью-Ёрк, Японія, Мінск. Паміж датамі і падзеямі шукаюць сувязь. Я лічу гэта звычайнай выпадковасцю ці здзеклівай насмешкай злачынцы: верыце ў цуды — атрымайце!

11 красавіка. Раніцай я пранікнёна расказвала па радыё, што сёння мы адзначаем дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які гэта подзвіг — знявечаным, знясіленым, жывым напалову людзям здзейсніць паўстанне ў Бухенвальдзе, захапіць лагер у свае рукі і пратрымацца, пакуль не прыйдзе дапамога. Я радавалася і ганарылася імі праз 66 гадоў.

Каля шасці вечара ў Мінску настала іншае жыццё. Выбух у метро здаваўся злосным жартам ці неверагоднай гіпербалай — у нас гэтага не можа здарыцца. Думаю, кожны беларус у той вечар не адыходзіў ад тэлевізара і камп'ютара. Да позняй ночы я маніторыла сітуацыю ў інтэрнэце, вывярала спісы пацярпелых, дазвоньвалася да блізкіх. Ніхто з іх не пацярпеў — мне пашанцавала. А нехта ж у той вечар не дачакаўся дадому маці, бацьку, сына, брата... Нехта паехаў на працу і не вярнуўся.

ПАСЛЯ ТЭРАКТА ЖЫЦЦЁ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦА Кроў для пацярпелых людзі здавалі па ўсёй Беларусі.   Панядзелак, першы працоўны дзень пасля выхадных, цяжкі дзень. І ён падыходзіў да завяршэння. Людзі ехалі з працы. Нарэшце ехалі з працы. Лепш бы затрымаліся.   У паветры стаяла напружанне ад ажыятажу вакол валюты і прадуктаў харчавання. Цукар і алей ужо цяжка было знайсці ў сталічных крамах — мінчане са страху падаражання і дэфіцыту закупіліся на год наперад. Людзі абзвоньвалі крамы і, калі знаходзілі "дэфіцытны" прадукт, ехалі за ім нават на другі канец горада. Нехта з пасажыраў здолеў папоўніць свае запасы — здабыў цэлы пакет цукру і, задаволены сабой, вёз дадому... Цяпер яму не патрэбны цукар — прадукт так і застаўся ў вагоне — цяпер яму даражэй жыццё. Цяпер ніхто не думае, як здабыць валюту і на чым смажыць яйкі. Цяпер толькі адна думка — як жыць далей?

Пасля выбуху людзі ратаваліся і ратавалі адзін аднаго. Сведкі кажуць, што панікі не было (у той ступені, у якой яна можа быць у такой сітуацыі). Была разгубленасць і страх. Падымалі тых, хто падаў, і цягнулі. Па тых, хто ляжаў, не варушачыся, не тапталіся. Памятаючы трагедыю на Нямізе, людзі бераглі не толькі свае жыцці, але і іншых.

ПАСЛЯ ТЭРАКТА ЖЫЦЦЁ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦА

  Малады чалавек ляжыць без прытомнасці, расказвае сведка трагедыі, а побач з ім увесь час звоніць мабільны. Да хлопца так і не датэлефанаваліся...

Уся краіна заснула трывожным сном. І раніцай здалося, што гэта прыснілася, што нічога не здарылася, і сёння, як заўсёды, мінчане будуць дабірацца на працу, перасаджваючыся з адной лініі метро на другую. Але ўключаеш тэлевізар і чуеш, што ўжо апазнаны забітыя, што за ноч на адну ахвяру стала больш, і што гэта не сон. Гэта ўсё з намі.

ПАСЛЯ ТЭРАКТА ЖЫЦЦЁ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦАЛампады, кветкі, жалобныя стужкі, перапоўненасць пунктаў прыёму крыві, бясплатныя маршруткі, спачуванні незнаёмых людзей. І апушчаныя рукі. Я не магу прымусіць сябе ўзяцца за справу, усё здаецца бескарысным і непатрэбным. Я сёння выхадная. А як людзі знайшлі ў сабе сілы і выйшлі на працу?

Не. Не. І не. Мой мозг адмаўляецца верыць у тое, што чалавек (?) мог наўмысна зрабіць такое злачынства супраць мірных людзей. Не страхуючыся ад буйных страт, не гуляючыся, ён разумеў, што гэта СМЕРЦЬ. Смерць не аднаго чалавека. З гэтым трэба пасля жыць. Як???? Як жыць з думкай, што ты пазбавіў жыццяў 12 чалавек і знявечыў яшчэ 50? Як гэта — бачыць па тэлевізары кавалкі ног і вырваныя рукі, якія ТЫ адарваў?

Той, хто гэта здзейсніў, хутчэй за ўсё задаволены сабой. Ён дасягнуў сваёй мэты — пасеяў паніку і страх, прымусіў усю краіну сканцэнтравацца на адным агульным горы. Ён больш не будзе падрываць аўтобусы, вакзалы і Макдоналдсы. Яму дастаткова. І ён зможа з гэтым жыць. Трэба навучыцца і нам. Не паддавайцеся ўплыву панікі, не паддавайцеся страхам і адчаю. Не распаўсюджвайце плёткі пра чарговыя выбухі — за гэта прадугледжана пакаранне, і ўжо некалькі зламыснікаў затрыманыя. Не бойцеся ездзіць у транспарце — тэрарызм не прыжывецца ў Беларусі. Проста пакажыце таму, хто гэта ўчыніў, што жыццё не спынілася — мы працягваем працаваць, есці, мыцца, прыбірацца, хадзіць у кіно, ездзіць на адпачынак. І нам па-ранейшаму патрэбны алей, цукар і валюта.

Таццяна САЛДАЦЕНКА.

←Похороны жертв теракта в минском метро пройдут на двух кладбищах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика