Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі ўзносяцца малітвы аб пацярпелых падчас тэракту ў мінскім метро

Источник материала:  

Па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах Беларускай праваслаўнай царквы на працягу 40 дзён будуць маліцца аб пацярпелых ад тэрарыстычнага акта ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка 2011 года.

Вызначаны спецыяльныя тэксты прашэнняў для памінання пацярпелых і загінулых: "...вылечы хваробы, загаі раны душ і целаў рабоў Тваіх у горадзе Мінску ў метро ад рук зладзейскіх бязвінна пацярпелых...", "...яшчэ молімся аб супакаенні душ спачылых рабоў Божых у горадзе Мінску ў метро па-зладзейску забітых..."

Учора апоўдні ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы Мітрапаліт Філарэт узначаліў набажэнства ў памяць аб загінулых. Разам з вернікамі і клірам Экзарх усяе Беларусі ўзнёс малітвы за здароўе пацярпелых, іх сваякоў, а таксама за ўрачоў, якія зараз аказваюць дапамогу параненым, і за ўсіх беларусаў.

"Разгубленасць і смутак аб бязвінна пралітай крыві падступаюць да сэрца разам з весткамі пра ахвяры выбуху ў мінскім метро, — звярнуўся экзарх да сваёй паствы. — Мірныя жыхары нашай сталіцы параненыя і забітыя пасля працоўнага дня, які яны правялі на дабро горада і краіны. Малюся аб спачыне забітых, прашу міласці Божай параненым і верую, што Гасподзь дасць сілы сваякам пацярпелых і ўсім нам, каб у духоўнай цвярозасці і малітве дапамагчы тым, хто апынуўся ў бядзе...".

Напрыканцы набажэнства клірык Свята-Духава сабора зачытаў звароты да беларускага народа са словамі спачування і падтрымкі Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

←Похороны жертв теракта в минском метро пройдут на двух кладбищах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика