Сітуацыя на валютным рынку не змые з беларускага рынку імпартныя медпрэпараты

Источник материала:  

Сітуацыя на валютным рынку не паўплывае на даступнасць для беларусаў імпартных медыцынскіх прэпарартаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ паведаміў начальнік упраўлення арганізацыямі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко, перадае БЕЛТА.

"У беларускіх аптэках будуць даступны як айчынныя, так і імпартныя медыцынскія прэпараты", — запэўніў Іван Рыжко. Пры гэтым, паводле слоў прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя, ніякіх абмежаванняў у сістэме аховы здароўя для закупкі абсталявання, расходных матэрыялаў і лекавых сродкаў няма. "Мы не атрымалі ні ад адной арганізацыі аховы здароўя інфармацыі аб тым, што чалавек не атрымаў лячэння, таму што не далі для гэтага валюту", — дадаў ён. Цяпер фармацэўтычная прамысловасць Беларусі задавольвае попыт насельніцтва на 27 працэнтаў. Да 2015 года гэты паказчык плануецца давесці да 50 працэнтаў. Нягледзячы на тое, што беларускія лякарствы не горшыя за імпартныя, ад замежных медыкаментаў адмаўляцца не будуць. "Калі ў нас не выпускаецца той або іншы медыкамент, а ён карыстаецца попытам у насельніцтва, адназначна ён набываецца ў аптэчную сетку", — адзначыў Іван Рыжко. Закранаючы тэму радыяцыйных фобій, начальнік упраўлення запэўніў, што маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі ў Беларусі вядзецца пастаянна. "Радыяцыйная абстаноўка ў краіне спакойная. Ажыятажу ў аптэках ніякага не існуе, людзі за ёдам не бегаюць", — сказаў ён.

←22 пострадавших при взрыве в метро находятся в тяжелом состоянии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика