На варце нябесных межаў
09.04.2011
—
Новости Общества
10 красавіка адзначаецца прафесійнае свята ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На баявой варце паветранага рубяжа нашай краіны — экіпажы самалётаў і верталётаў, зенітныя ракетныя дывізіёны, радыётэхнічныя войскі. І кожны дзень на баявое дзяжурства заступаюць больш за тысячу чалавек. Святы заўсёды сустракаюць з планамі на будучыню, таму сёлета плануецца правесці больш за трыста розных па маштабе вучэнняў, трэніровак і палявых выхадаў, што дазволіць не толькі ацаніць узровень падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей, але і дасць асабоваму складу неабходны вопыт у выкананні задач. Асноўныя ж мерапрыемствы 2011 года — удзел у сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расійскай федэрацыі, а таксама ўдзел у кааліцыйным вучэнні дзяржаў — удзельніц СНД "Баявая садружнасць -2011" на палігоне ВС РФ "Ашулук".
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.