Ці цалкам сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам?

Источник материала:  

Гарантаваць, што сінтэтычныя вітамінна-мінеральныя комплексы засвойваюцца арганізмам, а не праходзяць па ім транзітам, не зможа ніводны ўрач, перакананая загадчыца жаночай кансультацыі 11-ай гарадской паліклінікі г. Мінска Людміла Сцепаненка.

— Гэта нельга праверыць ніякімі даследаваннямі. Рэальна можна сказаць пра засваенне жалеза і кальцыю, што пацвярджаецца спецыяльнымі аналізамі, — патлумачыла доктар.

Паводле яе слоў, лепш за ўсё, калі вітаміны і мінералы паступаюць у арганізм з ежай. У гэтым выпадку яны метабалізуюцца ў печані і цалкам засвойваюцца арганізмам. (Метабалізм — складаны працэс, у час якога арганізм расшчапляе пажыўныя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў прадуктах, каб пасля выпрацаваць энергію, неабходную для падтрымання жыццёвага тонусу).

Між тым, нагадала Людміла Сцепаненка, у жыцці жанчын ёсць перыяды, калі арганізм мае патрэбу ў асаблівай падтрымцы. Так, падчас крытычных дзён абавязкова трэба прымаць прэпараты жалеза, інакш хуткая стомленасць і слабы імунітэт стануць вашымі пастаяннымі спадарожнікамі.

Тым, хто плануе цяжарнасць, неабходная фоліевая кіслата (яна прадухіляе з'яўленне парокаў развіцця нервовай сістэмы ў будучага дзіцяці). А тым, хто ўступіў у перыяд менапаўзы, трэба заняцца прафілактыкай астэапарозу. У прыватнасцІ, выбіраць прадукты харчавання з высокім утрыманнем кальцыю невялікай тлустасці (1—4%).Усім жанчынам, каб не страціць прывабнасць, патрэбны вітаміны А, В. Е, поліненасычаныя тлустыя кіслоты амега-3 (больш за ўсё іх у скумбрыі, печані, шпінаце, квяцістай капусце, фасолі).

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←В поисках «Правды»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика