"Белдзяржхарчпрам" не плануе павышэння цэн на цукар

Источник материала:  

Павышэння цэн на цукар у бліжэйшы час не плануецца, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам". Неабходнасць гэтай афіцыйнай заявы звязана з павелічэннем колькасці пытанняў адносна цаны на цукар, удакладнілі ў канцэрне.

У галіновым ведамстве нагадалі, што з 12 лютага згодна з пастановай Міністэрства эканомікі № 14 рознічная цана на цукар за 1 кг, фасаваны ў поліэтыленавыя і папяровыя пакеты, складае Br3600, цукар-пясок вагавы — Br3290. Па стане на 1 красавіка запасы цукру на складах арганізацый цукровай галіны складаюць 180 тыс. т, што дастаткова для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку рэспублікі цукрам да сезона перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2011 года. Цяпер прадпрыемствы цукровай галіны асвойваюць выпуск новых відаў цукру. Так, Гарадзейскі цукровы камбінат у 2010 годзе выпрацаваў 6,74 тыс. т цукру, прасаванага ў форме кубікаў і ў форме "брыдж", прасаванага цукру пад назвай "Гарадзейнскі" з карыцай, цукру, абагачанага вітамінам С. Распрацавана дакументацыя і плануецца выпуск цукру карычневага "Гарадзейскі бурштын". Жабінкаўскі цукровы завод выпусціў партыю цукру буйнакрышталічнага і цукру, абагачанага ёдам, селенам, вітамінам Е, фоліевай кіслатой, якія разам з цукрам-пяском і цукрам жэліруючым "Класік 1:1" увайшлі ў брэнд Жабінкаўскага цукровага завода "SWЕЕT LІNЕ".

←Этот день в истории 6 апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика