Касацыйная скарга ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня Д. Новіка, А. Малчанава і А. Атрошчанкава адхілена
06.04.2011
—
Новости Общества
Судовая калегія Мінгарсуда не задаволіла ўчора касацыйную скаргу фігурантаў па справе аб беспарадках 19 снежня Дзмітрыя Новіка, Аляксандра Малчанава і Аляксандра Атрошчанкава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінскім гарадскім судзе.
Прыгавор траім удзельнікам масавых беспарадкаў, вынесены 2 сакавіка судом Фрунзенскага раёна Мінска, пакінуты без змяненняў, а касацыйныя скаргі — без задавальнення.