Колас: Беларускі ліцэй у Гданьску пачынае прымаць канкрэтныя абрысы
05.04.2011 14:14
—
Новости Общества
Колас: Беларускі ліцэй у Гданьску пачынае прымаць канкрэтныя абрысы
У польскім горадзе Гданьску рыхтуецца адкрыццё беларускамоўнага ліцэю. Яго класы, якія адпавядаюць 8-11 класам беларускай сярэдняй школы, мусяць адкрыцца 1 верасня сёлета. Еўрарадыё паразмаўляла пра гэты адукацыйны праект з Уладзімірам Коласам, заснавальнікам Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Еўрарадыё: З 1 верасня у польскім горадзе Гданьску пачынае працаваць беларускамоўны ліцэй. Што гэта за праект і наколькі ён доўгатэрміновы?
Колас: "Жыццё пакажа, паколькі ў свеце на сённяшні дзень няма ніводнага беларускамоўнага ліцэю. Хай ён пачне працаваць у Гданьску, калі ў Беларусі ўлады ставяцца да гэтага і ўвогуле да беларускай мовы так, як яны ставяцца".
Еўрарадыё: Ці гэта будзе менавіта Беларускі гуманітарны ліцэй, які закрылі ў 2003-м ў Мінску?
Колас: "Не, гэта не Беларускі гуманітарны ліцэй... Але ён будзе даступны таксама і для тых дзяцей з Беларусі, якія пажадаюць атрымліваць ліцэйскую адукацыю на беларускай мове".
Еўрарадыё: Чаму гэты ліцэй будзе адчыняцца менавіта ў Гданьску, там найбольшая колькасць беларускай меншасці ў Польшчы?
Колас: "Беларуская дыяспара ў Гданьску існуе і ў апошнія гады яна нават і пашыраецца за кошт прытоку новай хвалі эмігрантаў з Беларусі. Там даволі моцнае ёсць грамадска-культурнае таварыства "Хатка". У Гданску ўвогуле вельмі шмат людзей беларускага паходжання, ён вельмі інтэрнацыянальны горад. Віцэ-мэр Гданьску Мацей Лісіцкі мае беларускія карані і нават мэр Гданьска Павал Адамовіч мае беларускія карані.
Не сакрэт, што наш Беларускі гуманітарны ліцэй на працягу 6 год прыязджае ў Гданьск, у нас вельмі сяброўскія адносіны ўсталяваліся. Наш ліцэй выклікае вялікую цікавасць у Гданьску, да яго з цікавасцю ставяцца, таму ўзнікла калектыўная ініцыятыва — чаму б не пашырыць і не паглыбіць беларускую ініцыятыву там, у Гданьску".
Еўрарадыё: Хто там будзе навучацца?
Колас: "Паколькі гэта адзіны ў свеце беларускі ліцэй, то там змогуць навучацца ўсе, хто пажадае. Там ёсць выдатны інтэрнат, таму могуць вучыцца і палякі з іншых гарадоў, і беларусы з іншых краінаў".
Еўрарадыё: Колькасна, як гэта выглядае?
Колас: "Пакуль ёсць 50 заявак, але гэта толькі пачынае прымаць канкрэтныя абрысы".
Еўрарадыё: На колькі месцаў будзе ўвесь ліцэй, колькі месцаў у інтэрнаце?
Колас: "Ад 80 да 100 вучняў".
Еўрарадыё: Хто будзе выкладаць у ліцэі?
Колас: "Ёсць беларусы ў Гданьску, тая ж Алена Глагоўская. Таксама выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя і іншыя беларускамоўныя выкладчыкі, якія будуць запрашацца на кантрактнай аснове".