У беларускі музей Шагала — з Францыі
Пры падтрымцы французскага пасольства ў Беларусі ў віцебскім музеі Марка Шагала прайшла выстава французскай мастачкі Франсуазы Лімузі. На жывапісных і графічных работах былі прадстаўлены пейзажы з выявай наваколля невялічкага гарадка Серэ ў Каталоніі, дзе часта бываў Марк Шагал, жыў там. Такім чынам ягоныя землякі змаглі ўбачыць мора, горы, лес прыкладна такімі, якімі бачыў іх мастак.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Французскай Рэспублікі ў Беларусі Мішэль Рэнэры ў размове з карэспандэнтам "Звязды" адзначыў, што гэта выстава — толькі першая ластаўка ў ажыццяўленні сумесных праектаў. "Мой першы візіт пасля прызначэння на пасаду пасла быў менавіта ў Віцебск, куды я ў першы раз прыязджаў вясной мінулага года. З дырэктарам музея Шагала Людмілай Хмяльніцкай мы адразу знайшлі агульную мову, узаемаразуменне, дамовіліся аб супрацоўніцтве. Пасольства гатова і надалей быць "мосцікам" паміж дзвюма нашымі краінамі".
ў размове з карэспандэнтам "Звязды" адзначыў, што гэта выстава — толькі першая ластаўка ў ажыццяўленні сумесных праектаў. "Мой першы візіт пасля прызначэння на пасаду пасла быў менавіта ў Віцебск, куды я ў першы раз прыязджаў вясной мінулага года. З дырэктарам музея Шагала Людмілай Хмяльніцкай мы адразу знайшлі агульную мову, узаемаразуменне, дамовіліся аб супрацоўніцтве. Пасольства гатова і надалей быць "мосцікам" паміж дзвюма нашымі краінамі".Цікава, што мастачка Франсуаза Лімузі калісьці кінула артыстычную кар'еру і пачала шмат падарожнічаць. Яна піша карціны і выкладае ёгу.
— У Беларусі я ўпершыню. І тое, што ведала раней, не супадае з тым, што тут убачыла. Мяне ўразіла жыццёвая энергія вашых людзей. Беларусы вельмі добразычлівыя, — расказвае мастачка. — Таксама ўразіла ваша прырода. Падчас знаходжання ў Віцебску я адчула дух шагалаўскага натхнення. Запаў у душу спектакль тэатра "Лялька" "Загубленая душа" — філасофская і прафесійная пастаноўка...
Выставу можна будзе ўбачыць ў Гомелі і Мінску.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.