Вясна скамандавала: "Усе на вуліцу!"

Источник материала:  
Напэўна, гэта і была тая самая сустрэча зімы з летам. І, мяркуючы па распранутай і бестурботнай моладзі, лета перамагло. З раніцы на сталічных тэрмометрах было плюс пяць, а дванаццатай — вышэй за дзесяць, а па абедзе ўсе сямнаццаць. Па кватэрах і інтэрнатах заставаліся толькі зубрылкі перад чарговымі курсавымі.  

Вясна скамандавала:  "Усе на вуліцу!"

  Праспект нагадваў будні ў гадзіну пік. У парках і на плошчах не хапала вольных лавак, а пешым прыходзілася лавіраваць з-за веласіпедаў, скейтараў, ролераў і матуль з вазкамі. Але першае красавіцкае шматлюддзе і шматгалоссе зусім не парушалі звыклай гармоніі традыцыйнага сталічнага жыцця.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

←В отношении бывшего высокопоставленного чиновника возбуждены два уголовных дела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика