ПАТРАПІЎ СОМ У ПАЛОН... ЖАРТУ

Источник материала:  

Учора мы ўсе святкавалі Дзень смеху і жартаў. "Звязда" не засталася ў баку і арганізавала конкурс. Прыняць удзел мог кожны, а каб атрымаць звяздоўскі сувенір, дастаткова было назваць жартоўныя артыкулы першакрасавіцкага выпуска. Званкоў было каля пяцідзесяці. Але ж толькі тры удзельнікі далі правільны адказ. Нашымі пераможцамі сталі Шыбко Алена Сяргееўна з горада Узда, Ярмоліч Настасся Міхайлаўна і Дар'я Ліс. Толькі яны правільна вызначылі жартоўныя артыкулы і не дадалі да іх спіса праўдзівыя. Вось пажартавалі звяздоўцы толькі ў трох артыкулах. Першы — на пятай старонцы ("ПАТРАПІЎ СОМ У ПАЛОН... У ВЯСКОВЫ СКЛЕП"). Другі і трэці — на апошняй старонцы — "ЯК ПІЛІП МАКІТРА СТАЎ ПОЛАМ МАКАРТНІ" і "У ЛІПЕНІ Ў БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ВЫКЛЮЧНА СОНЕЧНАЕ НАДВОР'Е".

А вось што датычыць іншых артыкулаў, якім вы, паважаныя нашы чытачы, не паверылі, то гэта самая праўдзівая праўда.

Пераможцы атрымаюць фірмовыя звяздоўскія майкі.

Таццяна Прус.

←Торговые предприятия Белкоопсоюза совместно с поставщиками проводят акцию "Весеннее настроение"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика