Магілёўцы шумелі, як рэактыўны самалёт

Источник материала:  

У Магілёве на Савецкай плошчы прайшла акцыя "1 красавіка. Нацыянальны рэкорд". Яе ініцыятарам стала дзяржаўная тэлерадыёкампанія "Магілёў".

Вядучыя рэгіянальнага "Ранішняга канала" запрасілі на плошчу сваіх гледачоў, каб адзначыць Дзень смеху з дудкамі, свісткамі, музычнымі талеркамі і самымі неверагоднымі шумавымі і музычнымі інструментамі. Спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі вызначылі ўзровень шуму: ён аказаўся 120 дэцыбел. Гэта ўзровень рэактыўнага самалёта, які ўзлятае. Для параўнання: 80 дэцыбел — гэта санітарная норма шуму на прамысловым прадпрыемстве, пры 110 працу ўжо трэба спыняць.

Магілёўцы шумелі, як рэактыўны самалёт

  У выніку ў абласным цэнтры з дапамогай ТРК "Магілёў" устанавіла нацыянальны рэкорд сустрэчы Дня смеху. За 22 гады існавання тэлерадыёкампаніі ў абласным цэнтры так гучна 1 красавіка ніхто не святкаваў.

Ілона Іванова.

←Торговые предприятия Белкоопсоюза совместно с поставщиками проводят акцию "Весеннее настроение"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика