Апошняе паляванне сакавіка

Источник материала:  
У апошнія дзянькі сакавіка паляўнічыя Шаркаўшчынскага раёна атрымалі сапраўдны падарунак. З начы выпаў снег. Егер Лужкоўскай паляўнічай дачы Віктар Паляк разам з калегамі абклалі шэсць ваўкоў. Зграя ваўкоў з восені турбавала вакольныя мясціны, і вось яна трапіла ў пастку. З'ехаліся паляўнічыя з Мёраў, Дзісны, Глыбокага, Шаркаўшчыны і нават з Полацка.

Апошняе паляванне сакавіка

  Паставілі нумары і пусцілі загоншчыкаў. Хвіліны чакання — і вось першыя стрэлы. Праз дзве гадзіны ўсё было скончана. Упалявалі трох буйных ваўчыц. На жаль, мацёрыя ваўкі, параненыя, вырваліся з акладу. Пераследаваць было немагчыма, бо снег растаў...

Валерый Кавалёнак, жыхар Шаркаўшчыны, фотапаляўнічы. Фота аўтара.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика