Заахвочвальны грант — на пялюшкі хворым дзецям

Источник материала:  

Грамадская арганізацыя "Белая Русь" Кастрычніцкага раёна горада Магілёва перадала на дабрачынныя мэты грант у 50 базавых велічынь.

Гэтыя грошы грамадскія актывісты "Белай Русі" атрымалі за другое месца ў аглядзе-конкурсе Магілёўскай вобласці і цяпер выкарысталі на карысць дзіцячага інфекцыйнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1. Што за іх набыць — вырашылі разам з персаналам аддзялення: сродкаў хапіла на закуп больш за 400 баваўняных пялюшак. Загадчык аддзялення Мікалай Буракоўскі лічыць гэта вельмі разумным набыццём.

Ілона Іванова.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика