І назвалі раён Прысталіччам

Источник материала:  
Распрацаваны перспектыўны план развіцця Мінскага раёна да 2030 года
У гэтым дакуменце ўжо вызначаны кірункі развіцця Прысталічча. У прыватнасці, зарэзерваваны пляцоўкі для размяшчэння вытворчасцей, прадпрыемстваў, аб’ектаў інфраструктуры. Прадугледжваецца, як будзе развівацца сетка аўтадарог, чыгунак. У прыватнасці, плануецца будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі, хуткаснай трамвайнай лініі да Лагойска, новага чыгуначнага вакзала ў раёне Шабаноў, комплексаў для адпачынку і забаў каля Заслаўскага вадасховішча.
Паколькі для Мінскага раёна актуальная праблема перапрацоўкі цвёрдых бытавых адходаў, прадугледжана стварэнне двух адпаведных заводаў. А інвестарам прапануецца больш за 70 сельскагаспадарчых збудаванняў, якія не выкарыстоўваюцца. Прадугледжана забеспячэнне насельніцтва больш якаснай пітной вадой, запланавана газіфікацыя новых жылых забудоў.
У плане адлюстраваны асноўныя напрамкі развіцця Мінскага раёна на перыяд да 2015 і да 2030 гадоў. Прычым генплан Мінскага раёна цалкам узаемазвязаны з генпланам сталіцы.

Андрэй Асфура

←Третий сектор призывает Макея содействовать общественному диалогу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика