Горад з прыстаўкай “рэтра”

Источник материала:  
Горад з прыстаўкай “рэтра”

У гістарычным цэнтры Мінска з’явяцца музей карэт і пешаходная зона.

Цікава, а якія яшчэ змены чакаюць стары горад? Што размесціцца ў адрэстаўраваных будынках? Ці з’явіцца ў горадзе пешаходная зона? І наколькі гістарычны цэнтр упішацца ў сучасны мегаполіс? Будучыню мінскага мінулага высвятляла карэспандэнт “НГ”.

Сярод люстраных банкаў, высотных жылых дамоў і гандлёвых цэнтраў гістарычны цэнтр з нізкімі будынкамі, ажурнымі лесвіцамі і брукам, нібы востраў, у вялікім акіяне. Плошча гістарычнага цэнтра амаль 80 гектараў. У яго ўвайшлі Траецкае і Ракаўскае прадмесці, Верхні горад і прылеглая да яго тэрыторыя, комплекс былога траецкага манастыра (сёння 2-я гарадская клінічная бальніца) і ландшафтная зона ўздоўж ракі Свіслач.На сёння ў рабоце знаходзіцца больш як 50 аб’ектаў гістарычнага цэнтра. Па дваццаці з іх распрацоўваецца праектная дакументацыя, шэсць знаходзяцца ў стадыі ўзгаднення і экспертызы. А на дваццаці васьмі поўным ходам ідуць будаўніча-мантажныя работы.За будынкам Ратушы хутка павінна з’явіцца Канцэртная зала дзіцячай філармоніі, якая ствараецца на месцы былой царквы Святога Духа. Яна стаяла там некалькі стагоддзяў, але была знішчана ў 1936-м. У мінулым годзе з’явілася каробка будынка, а ў гэтым рабочыя прыступяць да афармлення інтэр’ера і фасада.Праз пэўны час паміж ракой Свіслач і Кафедральным саборам адчыніць дзверы духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы. У комплексе будынкаў размесціцца духоўная акадэмія, якая зараз знаходзіцца ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Аб’ект адначасова складаны і цікавы. Для роспісаў інтэр’ера запрошаны лепшыя мастакі. Тэматыка роспісаў зацвярджалася спецыяльным мастацкім саветам з удзелам мітрапаліта Філарэта.У Верхнім горадзе на вуліцы Кірыла і Мяфодзія ідзе рэканструкцыя будынкаў кляштара бернардзінцаў XVII—XVIII стагоддзяў. Пасля таго як адсюль з’ехала ваенная камендатура, кляштар доўгі час пуставаў.  Было вырашана адрэстаўраваць будынкі і размясціць тут невялікую гасцініцу ў сярэднявечным стылі, а таксама тры музеі — карэт, манастырскага побыту і музей археалагічных знаходак.

Пешшу па брукаванцы

— Наша недалёкая перспектыва — праект рэканструкцыі замчышча старажытнага Мінска, — дзеліцца планамі намеснік дырэктара КУП “Мінская спадчына” Аляксандр Кохан. — Ён будзе рэалізаваны на тэрыторыі, якая з’яўляецца калыскай горада, месцам, адкуль Мінск пачынаўся. Гэта тэрыторыя па абодва бакі праспекта Пераможцаў у раёне перасячэння яго з вуліцай Няміга. Мяркуецца, што ў адноўленых будынках ХІІ стагоддзя размесціцца гісторыка-археалагічны цэнтр.Канешне, зусім нелагічна, каб між такімі шматвяковымі аб’ектамі раз’язджалі на сучасных аўто. Запланаваны ў гістарычным цэнтры пешаходныя зоны. Да прыкладу, уезд на вуліцы Гандлёвая і Рэвалюцыйная будзе адкрыты толькі для тэхналагічнага транспарту. Для зручнасці мінчан і турыстаў на Кастрычніцкай плошчы будзе пабудаваны падземны паркінг.

Начынка для сучасніка

За гады дзейнасці “Мінскай спадчыны” ў эксплуатацыю ўведзены каля пяцідзесяці аб’ектаў. На рэстаўрацыю ўжо затрачана больш за 380 млрд рублёў з бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў — на тэрыторыі гістарычнага цэнтра рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў. Усе яны праходзяць сур’ёзнае ўзгадненне, ацэньваецца знешні выгляд будынкаў — яны павінны ўпісвацца ў архітэктуру гістарычнага цэнтра. Напрыклад, тут ніколі не з’явяцца хмарачосы са шкла і металу.— Калі гаварыць пра начынку, то, канешне, яна не будзе адпавядаць гістарычнаму напаўненню. Часта функцыі будынкаў мяняліся, — тлумачыць Аляксандр Кохан. — Напрыклад, у бернардзінскім манастыры на вуліцы Кірыла і Мяфодзія знаходзілася і ваенная камендатура, і пракуратура, і складскія памяшканні. Таму ўнутранае напаўненне можа быць розным пры ўмове захавання санітарных, пажарных і іншых норм. Мы стараемся, каб гэта месца было максімальна прыцягальным для турыстаў, падыходзіла для адпачынку гараджан. Мы за тое, каб у гістарычным цэнтры адкрываліся агульнадаступныя аб’екты — крамы, кафэ, рэстараны... Каб гэта месца жыло.Гістарычны цэнтр — не застылы кадр мінулага, як і іншыя раёны Мінска, гэта таксама зменлівая тэрыторыя. Тут сканцэнтравана архітэктура XVI—XVIII і нават XXI стагоддзяў. Узяць, да прыкладу, вуліцу Няміга з яе вялізным гандлёвым домам, Цэнтрам моды, сучаснымі жылымі дамамі... Ніхто не збіраецца іх зносіць ці перабудоўваць. У гэтым ёсць спалучэнне стыляў архітэктуры і эпох. Чалавек, які трапляе ў горад, павінен адчуваць яго шматвяковую гісторыю.

Топ-5 гістарычных месцаў Мінска, якія варта наведаць турысту:

Горад з прыстаўкай “рэтра”1. Гарадская Ратуша. Сімвал беларускай сталіцы, пабудаваны на месцы адміністрацыйнага будынка 1600 года.

Горад з прыстаўкай “рэтра”2. Кафедральны сабор. Галоўны храм Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Божай Маці Мінскай, набыты мінчанамі ў 1500 годзе.

Горад з прыстаўкай “рэтра”3. Траецкае прадмесце. Уяўляе комплекс жылых дамоў ХІХ стагоддзя. Для турыстаў пададуцца цікавымі шматлікія музеі і галерэі, якія размяшчаюцца на яго тэрыторыі.

Горад з прыстаўкай “рэтра”4. Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла. Найбольш старажытная царква і адзіны помнік эпохі Рэнесансу ў Мінску. Па сведчаннях спецыялістаў, роспісы ў храме параўнальныя па багаццю з роспісамі храма Хрыста Выратавальніка ў Маскве.

Горад з прыстаўкай “рэтра”5. Ракаўскае прадмесце (вуліцы Няміга, Ракаўская, Віцебская, Вызвалення). Гістарычны цэнтр Мінска, які ўзнік у ХІ стагоддзі. Падчас Другой сусветнай тут размяшчалася мінскае гета. Сёння тут можна ўбачыць будынкі былой сінагогі, вышэйшага іудзейскага духоўнага вучылішча, майстэрняў і фабрык, якія належалі мінскім яўрэям.

←Инкубатор идей. Можно ли на пяти квадратных метрах вырастить успешный проект?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика