Прозвішча само за сябе

Источник материала:  

Ехалі, змарыліся, згаладаліся. Завярнулі на лясную абочыну. У цяньку пад бярозкай разгарнулі нешта з прэтэнзіяй на абрус. Па-цяперашняму паляну. Яе і сервіравалі. Каўбаска пальцам піханая, салка з ружовай пражылкай, хрумсткія агурочкі з цыбулькай раздражнялі, наганялі апетыт. Яго падагравала і белая галоўка. Разлілі па трыццаць тры кроплі ў пластыкавы посуд. Пашкадавалі, што не чутно звону хрустальнага. Але пайшла цяплом блажэнным.

Адзін з застольшчыкаў смачна крэкнуў з задавальненнем. Занюхаў пахучай скарынкай. І раптам яго азарыла.

— Браткі, гляньце на наш дружны кружок! Прывалюк, Каўбаска, Налівайка, Скавародка, Закускін. Ёсць прычына, каб паміж першай і другой і куля не прашмыгнула. За нашы прозвішчы, якія гавораць самі за сябе!

І па-філасофску заключыў:

— Жывеш — выпіць хочацца, выпіў — жыць хочацца...

А вось установа, дзе гэта супрацьпаказана, дзе ажыццяўляюць лозунг "П'янству — бой!". З потам на твары гэта робяць: загадчык Гаварушка, яго намеснік Трапашка, начальнік аддзела Балтушка, галоўны спецыяліст Даўбешка.

Ім даволі часта даводзіцца бываць у раёне, да кіраўніцтва якім прыйшлі Рыдлёўка, Лапатка, Коўшык і Карамысла. Аднак і ён быў ашарашаны. У яго ўтульны кабінет зазірнулі сталічныя госці. Калі першы назваўся Голадам, ён гэтаму не надаў увагі. А тут следам з'явіліся Холад, Мароз і Смерцін.

Кіраўнік у адчаі абхапіў галаву рукамі:

— Божухна, за што нам такое пакаранне?

Мікалай ШЛОМА.

←Этот день в истории 22 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика