Прадукты купіў і ў... бальніцу?

Источник материала:  

20 работнікаў сферы гандлю і бытавога абслугоўвання на Віцебшчыне былі вызвалены ад займаемых пасад і больш за 400 прыцягнуты да іншай дысцыплінарнай адказнасці па выніках праверак, якія супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці ажыццявілі летась.

Ва ўсіх з 250 правераных гандлёвых кропак устаноўлены розныя парушэнні заканадаўства пры рэалізацыі тавараў. Стала не выключэннем у лістападзе мінулага года праверка крам Полацкага РайПа, дзе былі ўстаноўлены парушэнні правілаў рознічнага гандлю, санітарных нормаў. Меліся і тавары, тэрмін дазволенага ўжывання якіх даўно скончыўся. Напрыклад, у краме ў вёсцы Багушэва ў продажы знаходзілася больш за дваццаць найменняў пратэрмінаваных тавараў на суму звыш 700 тысяч рублёў. Некаторыя прадукты нельга было ўжываць ужо больш за год і сем месяцаў! Курыныя паўфабрыкаты (філе, грудка, шынка) трэба было ўбраць з рэалізацыі яшчэ ў чэрвені, снежні 2009-га і маі 2010-га года...

Пры праверцы крам Шумілінскага РайПа ў краме "Цэнтральны", якая дзейнічае ў раённым цэнтры, рэалізоўвалі на момант праверкі пратэрмінаваныя шашлык, пельмені, каўбасныя вырабы, салату з квяцістай капусты.

І ў абласным цэнтры, як у глыбінцы, аказваецца, бывае небяспечна купляць прадукты. У правераных крамах ААТ "Віцебскія прадукты" (а кантралёры зайшлі туды ў кастрычніку 2010-га) пакупнікам прапаноўваліся сасіскі, шашлык, сушкі і гэтак далей, ужыванне якіх магло нанесці шкоду здароўю пакупнікоў.

Не лішнім будзе нагадаць: заўсёды трэба быць уважлівымі пры выбары прадуктаў харчавання.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Этот день в истории 22 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика