Адна кватэра на пяцярых
22.03.2011
—
Новости Общества
Мінчанка брала перадаплату ў людзей, якія хацелі зняць у яе кватэру, аднак жыллё не здавала і грошы не вяртала.
31-гадовая жанчына, паводле звестак прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, размясціла ў інтэрнэце аб'яву пра тое, што здае двухпакаёвую кватэру па праспекце Пушкіна. Раней судзімая за распаўсюджванне наркотыкаў такім чынам хацела паправіць сваё фінансавае становішча. Праўда, з кліентамі яна была не да канца шчырай: кватэру ахвотнікам паказвала, перадаплату брала, але калі тыя прыязджалі з рэчамі, каб засяліцца, у жыллё не пускала. За паўтара месяца махлярка падобным чынам падманула пяцярых кліентаў, якія звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.
Ігар ГРЫШЫН.