На Гродзеншчыне адпачывае і папраўляе здароўе ўсё больш гасцей з замежжа
17.03.2011
—
Новости Общества
Летась у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Гродзеншчыны адпачылі і паправілі сваё здароўе 15 тысяч іншаземных грамадзян (пятая частка ад агульнай колькасці), што на 37,5 працэнта больш у параўнанні з 2009 годам, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці.
У мінулым годзе на тэрыторыі Прынямоння працавалі 29 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, у тым ліку 9 санаторыяў. Медыцынскую дапамогу там аказвалі 81 урач і 324 работнікі сярэдняга медыцынскага персаналу. У перыяд максімальнага попыту выкарыстоўвалася 3776 месцаў, што на 1,9 працэнта больш, чым пазалетась. Увогуле паслугамі гэтых арганізацый скарысталіся 74,5 тысячы чалавек (на 5 працэнтаў больш у параўнанні з 2009-м), у тым ліку 16 тысяч дзяцей. 5,9 тысячы чалавек (у асноўным гэта дзеці) прыязджалі на адпачынак і лячэнне з рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Барыс ПРАКОПЧЫК.