Пасля прыёму грамадзян віцэ-прэм'ерам у Сянно для дзяцей-інвалідаў купяць аўтобус

Источник материала:  

Сенненскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў 2012 годзе атрымае доўгачаканы спецыяльны аўтобус, прызначаны для перавозкі інвалідаў. Пытанне аб набыцці транспарту паспяхова вырашылася пасля прыёму грамадзян, які ў лютым у Сянно правёў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, расказала БЕЛТА намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Зоя Фаміна.

Сярод грамадзян, якія прыйшлі на прыём, была жанчына, якая разам з мужам выхоўвае дзіця-інваліда. Яна расказала віцэ-прэм'еру аб тым, што з-за адсутнасці спецыялізаванага аўтатранспарту дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі не могуць наведваць карэкцыйна-развіваючы цэнтр, заняткі ў якім прыносяць вялікую карысць хворым дзецям. Як пацвердзіла намеснік старшыні райвыканкама, гэта праблема актуальная для раёна. Каля 50 дзяцей-інвалідаў маюць патрэбу ў карэкцыйна-развіваючым навучанні. Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць прывозіць дзяцей на асабістым транспарце, а прыехаць на грамадскім дзецям не дазваляе фізічны стан. На набыццё спецыялізаванага аўтобуса неабходна больш як Вr100 млн, якіх мясцовы бюджэт не мае. Паводле слоў Зоі Фаміной, гэты аўтобус можа выкарыстоўвацца не толькі для перавозкі дзяцей-інвалідаў, але і дарослых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для якіх у раёне адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання. Анатоль Тозік узяў вырашэнне гэтай праблемы на асабісты кантроль, і вось цяпер райвыканкаму стала вядома, што ў 2012 годзе за кошт рэспубліканскага бюджэту для Сенненскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання будзе набыты аўтобус. На прыём да намесніка прэм'ер-міністра прыйшлі дзевяць чалавек. Большасць з іх узнімалі надзённыя пытанні, якія былі вырашаны ў рамках дзеючага заканадаўства.

←Ставка на азарт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика