РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Дзейнічае маньяк?

У Віцебску праваахоўныя органы шукаюць мужчыну, якога падазраюць ва ўчыненні злачынства сэксуальнага характару ў дачыненні да маленькай дзяўчынкі. Пайшлі чуткі, што яго ахвярай была не яна адна. Гэта правяраецца.

Як адзначыў пракурор Першамайскага раёна горада Віцебска Юрый Раманоўскі, робіцца ўсё магчымае, каб затрымаць зламысніка. Па апісаннях пацярпелай і жыхароў мікрараёна склалі два фотаробаты мужчыны, якому на выгляд каля 55 гадоў. Апісаны і ягоныя прыкметы. Чуткі пра тое, што мужчына кагосьці забіў, не пацвярджаюцца.

Каб не дапусціць новых выпадкаў нападаў, у школах работнікі праваахоўных органаў праводзяць прафілактычныя сустрэчы. Вядома, што мужчына ў ліфце, а потым на лесвічнай пляцоўцы рабіў распусныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні дзяўчынкі ва ўзросце 9 гадоў. Было гэта ў адным са спальных мікрараёнаў "Поўдзень". Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.     Згарэў аўтобус

Гэта здарылася падчас руху пасажырскага аўтобуса "ПАЗ" у Шчучынскім раёне, паведамляе Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

Узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Кіроўца, заўважыўшы дым, скарыстаўся вогнетушыцелем і лакалізаваў узгаранне. Аднак калі паўторна адчыніў адсек, агонь ахапіў аўтобус, прывёўшы яго ў непрыдатны для далейшага выкарыстання стан. На шчасце, кіроўца і два пасажыры, якія знаходзіліся ў салоне, не пацярпелі.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

На чыгунцы затрыманы сутэнёр з "таварам"

19-гадовы юнак спрабаваў вывезці ў Маскву 5 сталічных прастытутак

Сваім падапечным дзялок абяцаў у Расіі большыя заробкі і пастаянных кліентаў: "матылькі" пагадзіліся на заманлівую прапанову. Аднак у справу ўмяшаліся супрацоўнікі транспартнай міліцыі і прадстаўнікі іншых праваахоўных органаў, якія сапсавалі "бізнэсмену" ўсе планы.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка, з дзяўчатамі, узрост якіх складаў ад 16 да 24 гадоў, малады чалавек пазнаёміўся на 9-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск, дзе тыя гандлявалі сваім целам. І прапанаваў ім "дах" — браўся абараніць як ад бандытаў, так і ад праблем з міліцыяй. За гэта путаны павінны былі плаціць свайму абаронцу ад 30 да 50 працэнтаў свайго заробку, які, паводле іх слоў, складае ад 100 да 500 долараў за ноч. Аднак юнаку падаліся малымі заробкі, якія кампанія атрымлівала на радзіме, а таму яны і вырашылі падацца за "шчасцем" у суседнюю краіну. Між іншым, у некаторых з затрыманых жанчын ёсць сем'і і малыя дзеці.

Ігар ГРЫШЫН.

←Ставка на азарт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика