"Эканомілі" на хворых

Источник материала:  

У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспасэры выяўлены крадзеж дарагіх прэпаратаў

Пад падазрэнне, паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі Куцько, трапілі медсястра і старшая медсястра аднаго з аддзяленняў установы аховы здароўя. Увогуле выкрадзена лекаў на суму не менш як 59 мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што падазроныя, якія атрымлівалі дарагія медпрэпараты, пры ўвядзенні іх хворым свядома змяншалі дозы: такім чынам і атрымліваліся "лішкі".

Падчас вобыску ў медсястры была знойдзеная і канфіскаваная партыя дарагіх прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў, якія раней паступілі ў анкадыспансэр для лячэння хворых. Да таго ж у жанчыны знайшлі і буйную суму наяўных грошай, якія, як мяркуецца, яна атрымала за партыю выкрадзеных лекаў. Праваахоўнікамі ўжо высветлена, што "зэканомленыя" прэпараты рэалізоўваліся праз наладжаную сетку пасрэднікаў у краіны Садружнасці. Адметна, што кошт некаторых прэпаратаў на "чорным рынку" даходзіў да 6,5 мільёна рублёў за ўпакоўку. Следства працягваецца.

←Ставка на азарт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика