Даплаты няма, бо работнік працуе па дагаворы падраду

Источник материала:  

"Ці павінны даплачваць да памеру пражытковага мінімуму работніку, які працуе на ўмовах грамадзянска-прававога дагавора?" Такое пытанне на "гарачую лінію" газеты адрасавала з Капыльскага раёна жанчына — маці палявода (прозвішчы заяўнікаў не называем. — С.Р.) у філіяле "Вялікая Раёўка" ААТ Крыніца". І патлумачыла больш падрабязна сутнасць праблемы.

— Напрыклад, за студзень сын адпрацаваў 26 працоўных дзён, гэта 160 гадзін. Іншымі словамі, выканаў усё, што належыць. А на рукі "чыстымі" атрымаў толькі 190 тысяч рублёў. Дык ці павінны даплачваць пры такім заробку? Прыкладна тая ж праблема не толькі ў паляводаў, але і ў даярак, — прасіла разабрацца заяўніца.

З просьбай праверыць выкладзеную інфармацыю рэдакцыя звярнулася да начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама Ірыны КІСЛЯК. Праз нейкі час мы атрымалі адказ наступнага зместу.

"У перыяд часу з 3.01.2011 па 31.01.2011 работнік выконваў работу ў філіяле "Вялікая Раёўка" ААТ "Крыніца" на падставе заключанага дагавора падраду № 494 ад 29.12.2010. Аплата за ўказаную работу праводзілася згодна з унутрыгаспадарчымі расцэнкамі, якія дзейнічалі ў гаспадарцы на момант выканання работ, за фактычна выкананы аб'ём. Канкрэтная цана ў дагаворы падраду не ўказваецца ў сувязі са спецыфікай выканання работ (у залежнасці ад віду работы аплата можа праводзіцца пачасова ці за аб'ём выкананай работы). Аднак, згодна з ч.1 арт. 663 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, у дагаворы падраду акрамя канкрэтнай цаны можа ўказвацца парадак яе вызначэння, што і замацавана ў п.9 гэтага дагавора, у якім указваецца, што работнік азнаёмлены і згодны з умовамі аплаты за працу, якую выконвае, г.зн. з расцэнкамі, што дзейнічаюць у філіяле.

Даплата работніку па Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2010 № 1844 праведзена не была, паколькі гэтая Пастанова распаўсюджваецца на асоб, якія працуюць у наймальнікаў на падставе заключаных працоўных дагавораў, іншымі словамі, тых, хто знаходзіцца з ім у працоўных адносінах. Работнік выконваў працу па дагаворы падраду і знаходзіўся з філіялам "Вялікая Раёўка" ААТ "Крыніца" ў грамадзянска-прававых адносінах з усімі выбягаючымі наступствамі (на асобаў, што працуюць па дагаворы падраду, працоўная кніжка не заводзіцца, водпуск не налічваецца і г.д.)".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Таможня идет навстречу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика