Карэспандэнт "Звязды" — у пераможцах конкурсу

Источник материала:  

Падведзены вынікі творчага конкурсу сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ Беларусі "Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць". Ён праводзіўся Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой. Уласны карэспандэнт "Звязды" па Магілёўскай вобласці Ілона Іванова стала лаўрэатам конкурсу. Яна заняла трэцяе месца і атрымала дыплом, які ўручыў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. Першае месца дасталося таксама магіляўчанцы — спецыяльнаму карэспандэнту газеты "Магілёўскія ведамасці" Людміле Грышанавай, а другое — рэдакцыі газеты "Наш час" (Ваўкавыскі раён). Дыпломы атрымалі таксама прадстаўнікі радыё і тэлебачання.

Карэспандэнт "Звязды" — у пераможцах конкурсу

Медалі прападобнай Еўфрасінні Полацкай уручаны каментатару Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Людміле Мітаковіч і спецыяльнаму карэспандэнту радыёстанцыі "Сталіца" Наталлі Баўкалавай.

Многія творчыя калектывы і журналісты атрымалі граматы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.

Ул. Інф.

←Таможня идет навстречу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика