Самых дапытлівых і кемлівых падлеткаў запрашаюць... у тэлепраект

Источник материала:  

5 сакавіка ў вячэрнім эфіры тэлеканала "ЛАД" стартаваў першы ў Беларусі пазнавальны праект для школьнікаў — тэлевізійны конкурс-віктарына "Дзеці новага пакалення". Яго мэта — выявіць і заахвоціць самых кемлівых і таленавітых дзяцей рознага ўзросту з усіх куточкаў краіны.

Першасны адбор удзельнікаў адбываўся з дапамогай тэстаў у сярэдніх школах у розных рэгіёнах Беларусі. У першых выпусках праекта за званне самага разумнага і знаходлівага будуць змагацца вучні 6-7 класаў, а ганаровы тытул "Дзіця новага пакалення" дастанецца таму, хто шмат чытае, шмат ведае, шмат чым цікавіцца і ўмее дабівацца сваёй мэты. Інтэлектуальная віктарына будзе ў папулярнай форме знаёміць удзельнікаў і гледачоў з цікавымі фактамі з гісторыі, літаратуры, музыкі, кіно, палітыкі і дакладных навук.

— Нам даўно не хапала на тэлеэкране такой перадачы, — прызнаўся намеснік міністра адукацыі нашай краіны Казімір Фарыно. — Мы гатовы аказваць усялякую дапамогу і іншым беларускім тэлеканалам у ажыццяўленні падобных праектаў.

Удзельнікам новай тэлеперадачы можа стаць любы школьнік ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў (вучні з 6-га па 11-ты класы). Для гэтага яму спатрэбяцца веды ў розных галінах — ад гісторыі і матэматыкі да спорту і поп-культуры, а таксама хуткае мысленне, логіка, знаходлівасць і добрая памяць. Усяго дзеці павінны будуць прайсці чатыры этапы.

Для ўдзелу ў новых выпусках праекта неабходна запоўніць анкету, прадстаўленую на сайце www.dnp.by і даслаць яе на e-maіl anketa  dnp. by або па пошце на адрас: 220807, г. Мінск, вуліца Макаёнка, 9, тэлеканал "ЛАД" з паметкай "Дзеці новага пакалення".

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Таможня идет навстречу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика