На дарогах — часовыя абмежаванні

Источник материала:  

З 15 сакавіка па 15 красавіка на рэспубліканскіх дарогах уводзяцца абмежаванні нагрузак у межах ад 6 да 9 тон на адзіночную вось.

У веснавы перыяд з-за пераўвільгатнення дарожнай "вопраткі" аўтамабільныя дарогі аказваюцца найбольш неабароненымі перад цяжкімі транспартнымі нагрузкамі. Вопыт папярэдніх гадоў паказаў высокую эфектыўнасць увядзення сезонных абмежаванняў для эканомікі краіны, што, у прыватнасці, было пацверджана і комплекснай навукова-даследчай працай Інстытута эканомікі НАН Беларусі ў 2007 годзе. Трэба сказаць таксама, што пералік дарог з абмежаваннямі дапушчальных нагрузак складзены па выніках дыягностыкі, г.зн. канкрэтныя абмежаванні будуць уведзеныя на канкрэтных участках дарог у адпаведнасці з іх станам.

Аднак на асноўных маршрутах руху транзітнага транспарту абмежаванні ўводзіцца не будуць. Гэта дарогі М-1/Е-30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М-2 — Нацыянальны аэрапорт Мінск, М-4 Мінск — Магілёў, М-6 Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі), М-7 Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) і іншыя.

Традыцыйна часовыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, што перавозяць пасажыраў, лекавыя прэпараты, гаруча-змазачныя матэрыялы, насенны фонд, жывую жывёлу, кветкі, пошту і паштовыя грузы, хуткапсавальныя грузы і грузы гуманітарнай дапамогі, а таксама на перавозкі, звязаныя з папярэджаннем ці ліквідацыяй надзвычайных сітуацый. На дарогах у адпаведнасці з абмежаваннямі, якія ўводзяцца, устаноўленыя часовыя дарожныя знакі, а за перасоўваннем грузавога транспарту вядзецца строгі кантроль. І перавозчыкі нясуць адказнасць за пашкоджанне дарог, выкліканых рухам транспарту з парушэннем абмежаванняў. З поўным пералікам рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, на якіх у веснавы перыяд абмяжоўваюцца нагрузкі, можа азнаёміцца на інтэрнэт-сайце дэпартамента "Белаўтадар" Мінтранса (belavtodor.belhost.by).

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Таможня идет навстречу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика