Замест пасведчання міліцыянера... праязны на аўтобус, або Фальшывы оперупаўнаважаны міліцыянер

Источник материала:  

Гуляючы ў прыватным сектары Віцебска, Аляксандр (назавём яго так) пачуў жаночыя крыкі аб дапамозе і ўбачыў, што б'юцца два хлопцы, адзін з якіх пасля бойкі адразу збег. Аляксандр паказаў жанчыне і хлопцу міліцэйскае пасведчанне (гэта быў самы звычайны праязны на аўтобус у вокладцы). Ды так хутка прадэманстраваў важны дакумент, што падман і не заўважылі.

Пацікавіўся, чаму біліся. Высветлілася, што той, хто збег, жыве ў суседнім доме. Каб "высветліць" усе нюансы, "міліцыянер" пажадаў больш падрабязна распытаць новых знаёмых і для далейшага апытання напрасіўся ў іх дом.

Як паведаміў "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна горада Віцебска Дзмітрый Лутаў, госць вёў сябе пры размове з пацярпелымі вельмі ўпэўнена. Папрасіў прынесці фотаздымак хлопца, які біўся з мужам гаспадыні, выбраў момант, калі застаўся ў пакоі адзін і скраў грошы, якія ляжалі ў маленькай мужчынскай сумцы. Далей было яшчэ цікавей. Каб яшчэ больш задурыць галаву даверлівым людзям, сказаў, што пойдзе ў бліжэйшы інтэрнат выклікаць следча-аператыўную групу. Маўляў, у інтэрнаце ёсць "трывожная кнопка". Трэба толькі націснуць і хутка прыедуць яго калегі. Тым, каго абакраў, загадаў быць дома і чакаць прыезду міліцыянераў. І яму паверылі. Чакалі хвілін дваццаць, а потым прыйшлі ў інтэрнат. І высветлілася, што ніякі оперупаўнаважаны сюды не прыходзіў, ды і няма тут ніякай трывожнай кнопкі. Хлопец быў затрыманы. Высветлілася, што раней ужо быў неаднаразова судзімы. Зараз чарговая крымінальная справа, заведзеная ў адносінах да яго, разглядаецца ў судзе.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Этот день в истории 15 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика