Мінчане ў 2010 годзе зарабілі 2,3 млрд рублёў пры дапамозе інтэрнэту

Источник материала:  

У падатковыя інспекцыі Мінска з 1 студзеня па 1 сакавіка 2011 года прадстаўлены 6 850 падатковых дэкларацый ад фізічных асоб.

Па выніках пераразліку падаходнага падатку мінчане павінны заплаціць каля 9 млрд рублёў. Самую вялікую суму неабходна ўнесці жыхару Цэнтральнага раёна — 1,5 млрд рублёў з даходу 12,7 млрд рублёў. Столькі мінчанін зарабіў ад продажу акцый. 104 чалавекі ў добраахвотным парадку задэкларавалі даходы ў памеры 2,3 млрд рублёў, атрыманыя праз інтэрнэт, у тым ліку 817 млн рублёў ад гульні ў покер. Ім трэба будзе заплаціць падаходны падатак 241 млн рублёў.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Этот день в истории 15 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика