Колькасць РГА "Белая Русь" за два гады вырасла больш як на 30 тыс. чалавек

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні рэспубліканскага савета арганізацыі яе старшыня, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае БЕЛТА.

Калі ў 2009 годзе колькасць арганізацыі складала каля 80 тыс., то цяпер у яе ўваходзяць 112 тыс. 108 беларусаў. Найбольш буйнымі арганізацыямі з абласных з'яўляюцца Мінская гарадская (25 тыс. 192 чалавекі) і Мінская абласная (18 тыс. 577). Аляксандр Радзькоў адзначыў, што ў 2010 годзе значна, амаль на 9 тыс. чалавек, павялічылася колькасць Гомельскай абласной арганізацыі. Цяпер яна складае больш як 12 тыс. членаў. Актыўна развіваецца таксама рух па стварэнні пярвічных арганізацый па вытворчым прынцыпе. За два гады створана 9 такіх арганізацый. Найбольш буйнымі сталі пярвічныя арганізацыі ў Беларусбанку і Белаграпрамбанку. Іх колькасць дасягнула 2 тыс. 326 і 1 тыс. 68 чалавек адпаведна.

Як расказаў Аляксандр Радзькоў, РГА "Белая Русь" ажыццяўляе сваю дзейнасць выключна за кошт членскіх узносаў. У 2009 годзе сабрана больш як Br2 млрд, у 2010 годзе — амаль Br3 млрд. "Гэтыя сродкі даюць магчымасць нам праводзіць мерапрыемствы і акцыі, у тым ліку ў рэспубліканскім і абласным маштабах", — сказаў ён. У якасці прыкладу Аляксандр Радзькоў прывёў акцыю "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей ", прымеркаваную да Дня незалежнасці, акцыю "Белая Русь" — за бяспеку дзяцей на дарогах!" да Дня ведаў. На думку Аляксандра Радзькова, пярвічным арганізацыям неабходна як мага больш актыўна праводзіць конкурсы на лепшую пастаноўку работы сярод пярвічных арганізацый. "Правядзенне такіх конкурсаў стымулюе чалавека, дае яму магчымасць паказаць свае лепшыя якасці, аб'ядноўвае калектыў", — упэўнены кіраўнік РГА "Белая Русь". Пераход на партыйныя прынцыпы для РГА "Белая Русь" павінен быць паслядоўным.

←Этот день в истории 15 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика