З 14 сакавіка павышана цана на аўтабензін Нармаль-80
15.03.2011
—
Новости Общества
Загадам "Белнафтахіма" з 14 сакавіка бягучага года цана на аўтабензін Нармаль-80, які рэалізуецца АЗС канцэрна, павышана амаль на 19 працэнтаў да Br2850 за літр, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
У "Белнафтахіме" адзначылі, што змяненне цаны на аўтабензін Нармаль-80 звязана, перш за ўсё, з экалагічнай мэтай. Гэты від аўтамабільнага паліва найбольш небяспечны для навакольнага асяроддзя і забаронены для прымянення ва ўсіх краінах-суседках Беларусі, акрамя Расіі і Украіны.