Удзень сонечна, а ўначы зноў маразы

Источник материала:  

Не паспелі мы як след пагрэцца ў нядзелю, калі на поўдні было плюс 15, а ў Мінску 10 цяпла, як сёння прыйдзе чарговы халодны атмасферны фронт паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Максімальная тэмпература ўдзень 15 сакавіка 2—8 цяпла, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — 9—13 вышэй за 0. Тэмпература паветра ўначы ў сераду і чацвер — 0—7 марозу, на поўначы краіны — да мінус 8—10 градусаў, уначы на чацвер у Віцебскай вобласці — да мінус 13. Удзень у гэтыя дні ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Даволі сонечна і суха чакаецца ў пятніцу і суботу. Уначы будзе 3—10 марозу, пры праясненнях нават да мінус 13—15 градусаў, удзень 0—плюс 7, а ў Брэсцкай вобласці да 10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Этот день в истории 15 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика