Першая серыйная партыя айчынных беспілотных лятальных апаратаў выпушчана ў Мінску

Источник материала:  

Іх вытворчасць наладжана на базе Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Як паведаміў загадчык лабараторыі мадэлявання складаных сістэм і матэрыялаў названага інстытута Юрый Яцына, гэта апараты звышлёгкага класа "Бусел", "Стрыж", "Скат". Важаць яны ад 2,5 да 10 кг, падымаюцца да 3 тыс. метраў, развіваючы хуткасць ад 50 да 100 км/г. Працягласць іх палёту — каля гадзіны. Айчынныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы могуць прымяняцца для прагназавання надзвычайных сітуацый, кантролю дзяржаўных меж, маніторынгу дарожнага становішча, правядзення атмасферных і метэаназіранняў экалагічнага маніторынгу, прадухілення несанкцыянаваных высечак лесу і браканьерства. Цяпер вучоныя вывучаюць попыт на апараты, вядуць перамовы з патэнцыйнымі спажыўцамі з Беларусі і іншых краін.

Ірына ЮДЗІНА,

"Мінск—Навіны".

←"Людзьмі года" звацца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика