Зорка Венера ўзыдзе... Рыхтуемся да юбілею Багдановіча
![Зорка Венера ўзыдзе...
Рыхтуемся да юбілею Багдановіча. Зорка Венера ўзыдзе...
Рыхтуемся да юбілею Багдановіча](http://www.21.by/pub/news/2011/02/1297893660128444.jpg)
9 снежня 2011 года знакамітаму паэту Максіму Багдановічу споўнілася б 120 гадоў. Класіку беларускай літаратуры будзе прысвечана мноства рэспубліканскіх і рэгіянальных мерапрыемстваў.
Сярод асноўных — рэстаўрацыя дома ў Траецкім прадмесці Мінска, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч, правядзенне выстаў, літаратурных вечароў. Таксама сёлета плануецца выдаць энцыклапедыю “Максім Багдановіч”, факсімільнае выданне зборніка вершаў “Вянок”. У Гродне плануюць усталяваць помнік у гонар паэта. У філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна пройдзе традыцыйнае рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.Над тым, каб гэтыя мерапрыемствы прайшлі ярка, цікава і маляўніча і запомніліся надоўга, працуе спецыяльны арганізацыйны камітэт на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам. У склад аргкамітэта ўвайшлі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно і іншыя.