І зноў пра песні

Источник материала:  

Дзіцячае "Еўрабачанне"

У Беларусі распачынаецца нацыянальны адбор на дзіцячае "Еўрабачанне"

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Бандэроль павінна змяшчаць паметку — "На рэспубліканскі дзіцячы конкурс "Песня для "Еўрабачання". Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі — 11 красавіка 2011 года.

Удзел у адборы могуць узяць юныя артысты, якім на дзень правядзення конкурсу павінна быць не менш за 10 і не больш за 15 гадоў. Акрамя таго, яны павінны жыць у Беларусі не менш як два з паловай гады.

На рэспубліканскі конкурс можа быць прэзентавана песня на беларускай альбо рускай мове, напісаная самім канкурсантам. Пры гэтым дапускаецца дапамога дарослых. Хранаметраж — ад дзвюх хвілін трыццаці секунд да дзвюх хвілін сарака пяці секунд.

Пройдзе конкурс у тры этапы: адборачны тур, паўфінал і фінал. Паводле вынікаў адборачнага тура, якія будуць падведзены ў красавіку, прафесійнае журы, створанае Белтэлерадыёкампаніяй, назаве паўфіналістаў.

Паўфінал, на якім журы вызначыць ад 7 да 10 фіналістаў, пройдзе ў чэрвені. Фінал рэспубліканскага конкурсу адбудзецца ў верасні ў форме гала-канцэрта. Пераможца будзе вызначаны паводле вынікаў тэлефоннага галасавання і галасавання журы.

З Палажэннем аб правядзенні нацыянальнага адбору можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі (www.tvr.by), а таксама ў газеце "Знамя юности" за 11 лютага.

Ілья ЛАПАТО.

←Старый друг лучше новых двух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика