Круг вялікі, круг малы…
10.02.2011
—
Новости Общества
Таленавітыя родзічы і нашчадкі вядомага беларускага кампазітара Мікалая Аладава жывуць у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу
Летась на дзіцячым “Еўрабачанні” спявак Даніла Казлоў прадстаўляў Беларусь, разам з ім выступаў Ян Аладаў. Нядаўна я даведалася, што Ян — праўнук знакамітых людзей: кампазітара Мікалая Ільіча Аладава і ягонай жонкі Алены Васільеўны. А гэта былі яркія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі мінулага стагоддзя: прафесар, першы пасляваенны дырэктар Беларускай кансерваторыі і стваральніца цяперашняй калекцыі Мастацкага музея.
Мне захацелася больш даведацца пра гэтых людзей, іх нашчадкаў. І вось я ў гасцях у Радаславы Аладавай. Яна кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — пайшла па бацькавай лініі. Гутарым з ёй у той жа ўтульнай гасцінай, дзе ў пасляваенныя гады перабывалі многія дзеячы беларускай музычнай культуры, мастацтва. На высокім серванце — прыгожы бюст былога гаспадара кватэры, Мікалая Аладава, работы скульптара Заіра Азгура: яны былі добрымі сябрамі. З вокнаў кватэры відаць будынак Купалаўскага тэатра. Пакой прасторны, абстаўлены ў строгім класічным стылі. “У шаноўных гадах бацька хацеў бачыць побач рэчы ранейшых гадоў, — расказвае Радаслава Мікалаеўна. — І мама паспрабавала ўзнавіць тую атмасферу”.
А яшчэ мяне ўразіла, як хораша вяла наш няспешны дыялог гаспадыня: уважліва слухала, прыгожа, ёмка і, я б сказала, арыстакратычна гаварыла: такі вытанчаны моўны лад сустрэнеш цяпер хіба ў дарэвалюцыйных раманах… Радаслава Мікалаеўна, па ўсім бачна, ганарыцца бацькамі, якія здолелі і ярка праявіцца ў соцыуме, і хораша зладзіць сямейнае жыццё: “Яны былі вельмі розныя, але выдатна дапаўнялі адзін другога. Бацька быў прынцыповым і досыць упартым чалавекам, а маці заўсёды ўмела мякка гэтак абысці, пазгладжваць усе непрыемнасці, калі яны здараліся. Агульнае ж, мабыць, у іх было адно: яны былі незвычайна добрыя”.
Мікалай Ільіч Аладаў, прафесар, народны артыст Беларусі, вядомы не толькі як адзін з заснавальнікаў сімфанічнага, кантатнага і шэрагу іншых жанраў беларускай музыкі. Ён яшчэ і родапачынальнік музычнай дынастыі. Нарадзіўся 21 снежня 1890 года, і летась 120-я ўгодкі класіка адзначаліся ў краіне. А родам кампазітар з Санкт-Пецярбурга, з арыстакратычнай сям’і. Цікавы факт, які раней не афішаваўся: Мікалай Ільіч жыў на Сярэднім праспекце Васільеўскага вострава якраз у тым двухпавярховым доме нумар 24, які і сёння вядомы як помнік архітэктуры пад назвай Дом Аладава. Менавіта ў ім, дарэчы, у канцы 1830-х гадоў жыў выдатны рускі мастак Аляксей Венецыянаў. Як гаворыць Радаслава Мікалаеўна, яе пецярбургскі дзядуля, Ілья Сямёнавіч, быў у дваранскай супольнасці чалавекам паважаным, з залатым медалём скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт і абараніў дысертацыю па тэорыі бясконца малых велічыняў. А бабуля, Ганна Іванаўна, была “чалавекам дома”.
“У сям’і гадавалася чацвёра дзяцей, — расказвае Р. Аладава. — Мая вельмі адукаваная цётка Маргарыта, а таксама дзядзька Міхаіл, чырвоны камандзір, загінулі ў войнах. Андрэй Ільіч, маскоўскі дзядзечка, якога я добра ведала і памятаю, стаў матэматыкам і стварыў “малы круг Аладавых” у Маскве.
А вялікі родавы круг у Мінску, варта дадаць, распачаў Мікалай Аладаў, яе бацька. Адкуль жа ў яго “музычныя гены”? Паводле сямейнага падання, яшчэ прадзед бацькі Мікалая Ільіча ажаніўся з А. Глазуновой, з роду рускага кампазітара Аляксандра Глазунова. Але, як лічыць Радаслава, яе бацьку “музычныя здольнасці перадаліся, хутчэй за ўсё, ад маці: яна была вельмі музычнай жанчынай”.
Жыць, працаваць у Мінск Мікалай Аладаў пераехаў у 1924 годзе: у сталіцы ў працяг ранейшых музычных традыцый (яшчэ ў 1803 годзе ў Менску быў арганізаваны гарадскі аркестр!) адкрываўся Беларускі музычны тэхнікум, і прафесіяналаў збіралі з розных гарадоў Саюза. Першы дырэктар Белмузтэхнікума Аркадзь Бяссмертны пазней згадваў з гумарам, як у Маскве, у Дзяржаўным інстытуце музычнай культуры ён пабачыў маладога чалавека ў чырвонай касаваротцы і падумаў: ну ўжо гэтага я ніяк не вазьму! Ды аказалася, што гэта якраз “той самы Аладаў”, пра якога яму гаварылі як пра доку, які не раз бываў у Беларусі і добра ведае беларускі фальклор. “Бацька і сапраўды быў надзвычай арыгінальным чалавекам, што і адрознівала яго ад многіх, — з добрай усмешкай прыгадвае субяседніца. — Вельмі ліберальны па натуры, ён мог сабе шмат дазволіць. Напрыклад, хадзіў заўсёды ў Бог ведама якім, вельмі кідкім адзенні. І аднойчы, адпачываючы ў прынарачанскай вёсцы, сваім выглядам вельмі здзівіў і нават напалохаў мясцовых жыхароў, якія прынялі вусатага дзядзьку за цыгана”.
Знаёмства ж Мікалая Ільіча і Алены Васільеўны адбылося ў Парычах у 1928 годзе. У прыгожым мястэчку на рацэ Бярэзіне (цяпер — Светлагорскі раён Гомельшчыны) у той час жыло шмат таленавітых маладых людзей, якія з часам сталі вядомымі ў нашай культуры, мастацтве. Аладаў быў у складзе чарговай фальклорнай экспедыцыі, яна праводзілася па ініцыятыве Інстытута беларускай культуры. Разам з Язэпам Лёсікам, беларускім пісьменнікам і лінгвістам — ён пазней быў рэпрэсаваны — яны заехалі ў хату сельскіх настаўнікаў, якая славілася гасціннасцю і багатым сталом. Там упершыню і назаўжды сустрэліся Аладавы. На той час Алена Васільеўна ўжо скончыла Беларускі дзяржуніверсітэт і была, як сцвярджае яе дачка, “вельмі жывой, сучаснай і нацыянальна арыентаванай дзяўчынай”.
Так што Алена Васільеўна Аладава — карэнная беларуска. Нарадзілася 22 мая 1907 года ў Пружанах, на Берасцейшчыне, у моцнай настаўніцкай сям'і. Дарэчы, у 2007-м у гонар яе 100-х угодкаў там, на сцяне архітэктурнага помніка сярэдзіны XIX стагоддзя музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, урачыста адкрыта памятная дошка, Бацька, Васіль Ісаевіч Пук, родам з Гарадзеншчыны, з 1902 года настаўнічаў спачатку ў сядзібах Ковенскай губерні, з 1904 года — у школе ў Пружанах. Там і пазнаёміўся, ажаніўся з настаўніцай Аленай Сільвестраўнай Карпызавай. У беларускіх настаўнікаў, як і ў іх піцерскіх сватоў, таксама было чацвёра дзяцей. Алена, іх першая дачка, па сямейнай традыцыі выбрала педагогіку, закончыла ўніверсітэцкі педфакультэт. Пад час вучобы падпрацоўвала ў Беларускім дзяржаўным музеі ў якасці ілюстратара, наведвала вячэрнюю ізастудыю пры Доме мастака. Так пачалося яе знаёмства з мастакамі, сур'ёзнае захапленне выяўленчым мастацтвам.
У сям'і Мікалая і Алены Аладавых нарадзілася трое дзяцей: спачатку, да вайны, Вальмен (1930) і Гельмір (1933). А Радаслава, жартуе, “пабачыла свет у прамежку паміж беганінай маёй мамы па міністэрствах” пад пераможныя залпы Вялікай Айчыннай вайны. І адкуль у дзяцей такія незвычайныя імёны? “У майго бацькі быў выдатны сябар Юльян Дрэйзін — музыказнаўца, перакладчык, які выкладаў ва ўніверсітэце старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы і адначасова доўгі час быў скрыпачом сімфанічнага аркестра, — удакладняе Радаслава, — і ён з вельмі вялікай радасцю вынаходзіў нам імёны. Вальмен азначае мудры чалавек, Гельмір — ад бога Сонца, Геліяса, і міру. А Радаслава — гэта бацькоўская радасць і слава. Усе мы гадаваліся досыць музычнымі дзецьмі, вучыліся ў музычнай школе, ды па слядах бацькі пайшла я адна, а браты — больш па мамінай лініі”.
Вальмен Аладаў закончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, доўгі час узначальваў праектны інстытут “Белгіпрагандаль”, доктар навук. Ён аўтар больш чым сотні ўвасобленых архітэктурных праектаў, у тым ліку спартыўнага комплексу ў Раўбічах, вялікага сферычнага будынка Камароўскага рынку, універсамаў “Цэнтральны”, “Фрунзенскі”, “Серабранка”... У Вальмена Мікалаевіча двое сыноў. Андрэй, якога ў родзе завуць “бунтуючым дзіцем”, стаў фізікам-лазершчыкам, жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу, у яго тры дачкі. Адна з іх, дарэчы, пайшла па прабабулінай лініі: выдатны рэстаўратар, вучыцца ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным акадэмічным інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (гэта — на тым жа Васільеўскім востраве, непадалёку і Дом Аладава) на факультэце мастацтвазнаўства. Другі сын Вальмена Мікалаевіча, Вадзім, — мастак, жыве і працуе ў Германіі.
Гельмір Аладаў звязаў жыццё з тэатрам. У Маскве закончыў знакаміты ГИТИС, стаў акцёрам, працаваў у тэатрах Іркуцка, Таджыкістана. Потым вярнуўся ў Мінск, адпрацаваў дваццаць гадоў на кафедры рэжысуры масавых відовішчаў у Інстытуце культуры. Кажуць, студэнты яго проста абагаўлялі. У Мінску ў Гельміра нарадзілася дачка Ганна, якая, напэўна, пераняла “музычныя гены” дзеда: яна музыкавед і… джазвумэн, добра вядомая ў джазавых колах як выдатны імправізатар, была і журналісткай, вядучай тэлеперадач. Да таго ж яна і мама Яна Аладава, з якога, уласна кажучы, і пачаліся гэтыя нататкі. Цяпер праўнуку Мікалая Ільіча, які “засвяціўся” на мінскім “Еўрабачанні”, дванаццаць гадоў, з шасці ён вучыцца ў Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. Ахрэмчыка на фартэпіянным аддзяленні. Як гаворыць Радаслава Мікалаеўна, Ян вельмі здольны, пачынае пісаць музыку, асвоіў шмат музычных інструментаў.
Як складзецца жыццё самага маладога з прадстаўнікоў мінскага, вялікага круга роду Аладавых? Родзічы спадзяюцца, што музыка стане галоўнай справай яго жыцця.
хі'Дарэчых.і'. Адна з вуліц мінскага мікрараёна Дамброўка, на захадзе сталіцы, у 2007 годзе названа зборным імем Аладавых — у гонар мастацтвазнаўца Алены Аладавай, кампазітара Мікалая Аладава і іншых дзеячаў (музыказнавец, архітэктар), якія выйшлі з гэтай таленавітай сям’і.
Іна Ганчаровіч