ДызрАэлі плюс сучаснасць

Источник материала:  

Жыццё і ідэалогія

 

Ідэолагі Магілёўскай вобласці аддаюць перавагу індывідуальнаму падыходу і нефармальным зносінам з людзьмі, а асаблівую ўвагу сёлета звернуць на напаўненне інтэрнэт-сайтаў органаў улады і дзяржаўных медыяў.

На выніковай калегіі ўпраўлення ідэалогіі ў Магілёве цытавалі Бэнджаміна Дызраэлі, прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі, які жыў у ХІХ стагоддзі: "Як правіла, у жыцці найбольшага поспеху дасягае той, хто валодае лепшай інфармацыяй". Гэтую думку ідэолагі засвоілі добра, а цяпер дадаюць да прынцыпу Дызраэлі свой перадавы досвед. Сёння гэта індывідуальная праца з кожным канкрэтным чалавекам.

Начальнік упраўлення ідэалогіі Магілёўскага аблвыканкама Валерый Ільянкоў у сваім выступленні адзначыў працу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У рэгіёне іх працуе 2,5 тысячы. Удзельнікі груп ідуць гутарыць з народам у любыя калектывы, і іх задача — адыход ад "штампаў" і "жывыя" стасункі. Валерый Ільянкоў пажадаў калегам шукаць і знаходзіць кароткі шлях да розуму і сэрца кожнага чалавека.

у сваім выступленні адзначыў працу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. У рэгіёне іх працуе 2,5 тысячы. Удзельнікі груп ідуць гутарыць з народам у любыя калектывы, і іх задача — адыход ад "штампаў" і "жывыя" стасункі. Валерый Ільянкоў пажадаў калегам шукаць і знаходзіць кароткі шлях да розуму і сэрца кожнага чалавека.

Напрыклад, у некаторых сельскіх раёнах — у прыватнасці, Дрыбінскім і Касцюковіцкім — створаны спецыяльныя групы па працы з прадстаўнікамі малога бізнэсу, каб ведаць іх настроі і патрэбы.Як зазначыў памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, не трэба пераконваць перакананых і даваць асвету адукаваным. На яго думку, трэба ісці да тых, хто сумняваецца, і працаваць з імі.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка параіў на месцах стварыць так званы "ідэалагічны спецназ" — групы, у склад якіх уваходзілі б цікавыя, аўтарытэтныя, публічныя людзі, якія б маглі данесці да сваіх суразмоўнікаў дзяржаўную пазіцыю.

параіў на месцах стварыць так званы "ідэалагічны спецназ" — групы, у склад якіх уваходзілі б цікавыя, аўтарытэтныя, публічныя людзі, якія б маглі данесці да сваіх суразмоўнікаў дзяржаўную пазіцыю.

Намеснік начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Ірына Дрыга паставіла задачу ўжо цяпер працаваць з электаратам будучых выбарчых кампаній. Пакаленне, якое памятае разброд 90-х гадоў і галасуе за стабільнасць і дабрабыт, паступова сыходзіць, а на першы план вылучаюцца "дзеці незалежнасці", якія адкрыты ўсяму свету і з юнацкім максімалізмам хочуць тут, у маладой Беларусі, не чакаць, а ўжо цяпер жыць як у старой Еўропе. Задача ідэолагаў — зрабіць з маладых людзей сваіх саюзнікаў і перакананых патрыётаў сваёй краіны.

паставіла задачу ўжо цяпер працаваць з электаратам будучых выбарчых кампаній. Пакаленне, якое памятае разброд 90-х гадоў і галасуе за стабільнасць і дабрабыт, паступова сыходзіць, а на першы план вылучаюцца "дзеці незалежнасці", якія адкрыты ўсяму свету і з юнацкім максімалізмам хочуць тут, у маладой Беларусі, не чакаць, а ўжо цяпер жыць як у старой Еўропе. Задача ідэолагаў — зрабіць з маладых людзей сваіх саюзнікаў і перакананых патрыётаў сваёй краіны.

Нездарма гавораць, што для моладзі асноўная крыніца інфармацыі — гэта інтэрнэт, таму сёння найпершая ўвага надаецца дзяржаўным сайтам. Цяпер у сеціве прадстаўлены ўсе мясцовыя органы ўлады і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Аднак напаўненне сайтаў пакуль яшчэ выклікае заўвагі. Многія з іх проста перадрукоўваюць паведамленні агенцтваў і афіцыйных сайтаў, а вось мясцовай інфармацыі, цікавай і карыснай, там няшмат. Тым больш, што яе абнаўленне часта не адбываецца тыднямі.

— Інтэрнэт — гэта цяпер найбольш аператыўны сродак інфармацыі, — нагадала магілёўскім ідэолагам Ірына Дрыга. — Трэба напаўняць сайты інфармацыяй, каб не прайграваць канкурэнтам.

На калегіі адзначылі, што адзін з самых паспяховых сайтаў у гэтым шэрагу стаў адноўлены летась сайт тэлерадыёкампаніі "Магілёў" www.twrmogіlev.by. Яшчэ год таму ім мала хто цікавіўся, аднак у кампаніі падышлі да справы з розумам і ініцыятывай: разам з новай стыльнай абалонкай заняліся яго зместам. На сайце выкладзены анонсы, відэа з самымі папулярнымі сюжэтамі, а таксама штодня з'яўляюцца тэкставыя інфармацыі — кароткія, цікавыя, з арыгінальнымі загалоўкамі і кідкімі ілюстрацыямі. У выніку за студзень на сайт зайшлі 35 тысяч наведвальнікаў.

— Самае галоўнае для поспеху сайта — знайсці людзей, якім самім будзе сапраўды цікава гэтым займацца, — падзялілася вопытам дырэктар ТРК "Магілёў" Ірына Акуловіч.

Акрамя прысутнасці ў сетцы, куратараў з Міністэрства інфармацыі друкаваных СМІ турбуе і знешні выгляд раённай прэсы.

— Трэба напаўняць сайты цікавым зместам, але трэба памятаць і пра павелічэнне якасці мясцовай прэсы, — нагадаў удзельнікам калегіі начальнік упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Уладзімір Матусевіч. — Я маю на ўвазе аб'ём і паліграфію. Можна параўнаць сітуацыю з каляровым і чорна-белым тэлевізарамі. Хто сёння глядзіць чорна-белы тэлевізар? Ніхто! Таму газеты, якія не будуць адпавядаць сучасным патрэбам, будуць адчуваць вялікі ціск з боку мабільных перадавых канкурэнтаў.

Асаблівую ўвагу на калегіі ўпраўлення ідэалогіі надалі папулярызацыі беларускай мовы. Тым больш, што менавіта Магілёўскі аблвыканкам прымаў комплекс мер, скіраваных на пашырэнне ўжытку роднай мовы ў грамадстве. У прыватнасці, у рэгіёне заснаваны адразу некалькі спецыяльных прэмій у гонар беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Магілёўшчыны. Прэміі будуць уручацца людзям за папулярызацыю беларускай мовы. Аднак, на думку ідэолагаў, роднай мовы яшчэ мала навокал: і на старонках друкаваных выданняў, і на вуліцах гарадоў і вёсак, і ў сувенірнай прадукцыі для турыстаў, і ў прамовах мясцовых кіраўнікоў.

Аднак справа рухаецца: напрыклад, дрыбінскія ідэолагі мяркуюць запрашаць на свае семінары знаўцаў беларускай мовы. Разам з тым, не будзе ніякага адміністрацыйнага ціску, папярэджваюць з Мінска і нагадваюць пра меркаванне Аляксандра Лукашэнкі аб гістарычным феномене Беларусі — двухмоўі. Таму прапаганда беларускай мовы не можа быць навязлівай, і яе пашырэнне ў грамадстве магчыма толькі на добраахвотных пачатках.

Ілона ІВАНОВА.

←Малы бізнэс — лакмусавая паперка для ўрада

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика