POSTfactum
Прафесар Уладзiмiр Скулачоў выявiў антыаксiдант, якi запавольвае працэс старэння, перадае тэлеканал Russia Today.
Паводле яго слоў, 90 працэнтаў кiслароду ў целе ператвараецца ў бясшкодную ваду, аднак ёсць адзiн працэнт, якi ператвараецца ў вышэйшы аксiд, якi затым аказвае атрутныя ўздзеяннi. Так што задачай было знайсцi антыаксiдант, якi спынiць гэты працэс.
Прэпарат быў пратэставаны на пацуках. Тыя жывёлы, якiм ўводзiлi прэпарат, даўжэй заставалiся жывымi i здаровымi. Па яго словах, яму неабходна яшчэ на працягу двух гадоў праводзiць эксперыменты, каб завяршыць сваё даследаванне.
Даказана: ноч — лепшы час для заняткаў сэксамЛюдзi, якiя паспяхова зачынаюць дзяцей, аддаюць перавагу заняткам сэксам ноччу. Новае даследаванне паказала: амаль 27 працэнтаў людзей старэй за 40 гадоў любяць займацца сэксам у першай палове дня, а вось пераважная большасць (60 працэнтаў) лiчаць самым лепшым часам для гэтага занятку вячэрнiя гадзiны, пiша The Gazette.
Нацыянальнае даследаванне, якое праводзiлася он-лайн для адной з фармакалагiчных кампанiй, задзейнiчала 1000 чалавек ва ўзросце старэй за 40 гадоў. Аказалася, 80 працэнтаў апытаных назвалi ў якасцi ўмовы добрага сэксуальнага жыцця... спантаннасць.
Мiж тым, у ходзе даследавання ўстаноўлена, што мужчыны ў большай ступенi, чым жанчыны, аддаюць перавагу заняткам сэксам ранiцай цi ноччу (57% у параўнаннi з 48%). А вось большая колькасць жанчын, наадварот, выбiраюць для гэтага час пасля паўдня або таксама начным гадзiнам (40% супраць 31%).
У сваю чаргу, доктар Пам Спур, кiраўнiк праекту, перакананы: самы зручны час для заняткаў сэксам — шэсць гадзiн ранiцы. Бо менавiта ў гэты момант адбываецца найбольш значны гарманальны ўсплеск, якi забяспечыць не толькi паўнату адчуванняў, але i вялiкую верагоднасць зачацця дзiцяцi.
Складзены рэйтынг марак машын з самымi агрэсiўнымi кiроўцамiСамымi агрэсiўнымi кiроўцамi з'яўляюцца ўладальнiкi аўтамабiляў BMW, белых фургонаў i Audi, паказала апытанне брытанскага сайта Gocompare.com. У даследаваннi прынялi ўдзел 3 тысячы кiроўцаў. Больш за палову з iх заявiлi, што мелi непрыемны кантакт з уладальнiкамi машын баварскай маркi, пiша The Daily Telegraph.
Больш за 10 адсоткаў апытаных заявiлi, што траплялi ў ДТЗ з-за агрэсiўных паводзiнаў на дарогах iншых вадзiцеляў. Амаль чвэрць рэспандэнтаў паведамiлi, што ўступалi ў канфрантацыю з вадзiцелямi, якiя пасля "абмену ветлiвасцямi" спынялiся i выходзiлi з машыны. Вось спiс самых "агрэсiўных" аўтамабiляў:
1. BMW
2. Белыя фургоны (розных марак)
3. Audi
4. Ford
5. Land Rover
6. Грузавiкi
7. Vauxhall (Opel)
8. Range Rover
9. Volkswagen
10. Mercedes
Навукоўцы высветлiлi, калi лепш за ўсё прасiць начальнiка аб павышэннi, а мужчын — пра што заўгоднаЖанчынам, якiя хочуць папрасiць аб чым-небудзь мужчыну, варта ўлiчваць такi фактар, як час сутак, лiчаць вучоныя. Згодна з праведзенымi даследаваннямi, прадстаўнiкоў моцнага полу лепш прасiць задаволiць вашу просьбу ў шэсць гадзiн вечара, чым у iншы час.
Горшы ж час для мужчын, якiя спрабуюць высвятляць адносiны са сваiмi дамамi, — каля трох гадзiн дня, лiчаць даследчыкi. У гэты час жанчыны часцей за ўсё выйграюць спрэчкi, пiша The Daily Telegraph. Мiж тым апытанне больш за 1000 чалавек паказала, што найлепшы час, каб прасiць аб павышэннi — гадзiна дня, а не пачатак працоўнага дня. Каля 86 працэнтаў апытаных сказалi, што iм было вядома аб рэгулярных уздымах i спадах у iх настроi. Атрыманыя звесткі сведчаць, што, прымаючы пад увагу натуральныя эмацыйныя ўздымы i спады на працягу дня, людзi маглi б з большым поспехам дамагацца сваiх мэт.
Жыхары самай маленькай краiны — самыя тоўстыя ў свецеСамай тоўстай нацыяй у свеце прызнаныя грамадзяне малюсенькай Цiхаакiянскай краiны Науру. Яе насельнiцтва складае менш за 10000 чалавек. Аднак iндэкс масы цела сярэднестатыстычнага жыхара на 35-70% перавышае гэты паказчык у краiнах паўднёва-ўсходняй Азii i Афрыкi, пiша The Іndependent.
Атлусценне адбываецца з-за росту ўрбанiзацыi, змены ладу жыцця на менш рухомы, а таксама дзякуючы выцясненню традыцыйных мясцовых страў заходнiм фаст-фудам. Найбольш папулярнай стравай з'яўляецца кола i смажаная курыца. Трывожная дынамiка адзначаецца i ў многiх iншых краiнах рэгiёну. Вучоныя гавораць аб сапраўдным "цунамi атлусцення", выклiканым распаўсюджваннем заходняга ладу жыцця. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесцi да "эпiдэмii" сардэчна-сасудзiстых захворванняў i iнсультаў, якiя звязаны з павышэннем артэрыяльнага цiску i ўзроўню халестэрыну.
Зараз атлусценнем пакутуе 1 з 10 чалавек у свеце — гэта значыць, больш за паўмiльярда дарослых. Гэтыя лiчбы з 1980 года падвоiлiся. Найбольш актыўна таўсцеюць багатыя краiны. Аднак у краiнах з высокiмi ўзроўнямi даходаў, напрыклад ЗША i Вялiкабрытанii, праблему ўдаецца трымаць пад кантролем з дапамогай лекаў i дыет з нiзкiм узроўнем тлушчаў i солi.
Мiж тым, для краiн з сярэднiм i нiзкiм узроўнем даходаў прагноз больш змрочны. На думку навукоўцаў, калi мясцовыя ўрады не распачнуць неабходных мер у сферы аховы здароўя, колькасць ахвяр складзе дзесяткi мiльёнаў штогод.
Каб завесцi дзiця, парам у сярэднiм прыходзiцца займацца сэксам 104 разыКалi вы вырашылi завесцi дзiця, рыхтуйцеся: цалкам верагодна, што вам давядзецца заняцца сэксам 104 разы. Менавiта такiя дадзеныя прыводзiць брытанскае даследаванне.
Сапраўды, у сярэднiм, у жанчын iдзе да паўгода, каб зачаць першае дзiця, прымаючы пад увагу, што пары займаюцца сэксам каля чатырох разоў у тыдзень, адзначае News.com.au. У даследаванне было ўключана больш за 3000 мацi, якiя назiралiся ў брытанскай кампанii планавання сям'i First Response. Акрамя прыведзеных вышэй дадзеных, навукоўцы высветлiлi, што прыкладна дзве трэцi жанчын зацяжарала хутчэй, чым чакалi.
Каментуе прадстаўнiк First Response доктар Майк Смiт: "Занятак сэксам 104 разы з мэтай зачаць дзiця — гучыць занадта. Аднак практыка толькi iдзе на карысць. Гэта вельмi хвалюючы час для пары, таму многiя iмкнуцца займацца сэксам пры любой магчымасцi, каб толькi атрымаць вынiк".
Але даследаванне выявiла таксама нечаканыя паказчыкi: амаль чвэрць жанчын заявiла, што сэкс стаў сумным, стомным, пакуль яны спрабавалi завесцi дзiця. 11 жа адсоткаў наогул скардзiлiся на сэксуальныя апетыты свайго партнёра. Па асабiстых адчуваннях, iх проста выкарысталi. Адна з дзесяцi жанчын казала сваiм бацькам раней, чым партнёру, аб цяжарнасцi.
Татуiроўшчык зрабiў клiенту на спiне непрыстойныя наколкіУ Аўстралii майстар-татуiроўшчык намаляваў на спiне свайго клiента орган мужчынскага цела, якi, як правiла, не дэманструюць навакольным, паведамляе навiнавы сайт News.com.au. Зараз з 21-гадовым жыхаром Iпсвiча разбiраецца палiцыя.
Высветлiлася, што 25-гадовы клiент прыйшоў да яго, каб зрабiць татуiроўку — сiмвалы iнь i янь з драконамi. Але ў працэсе выканання замовы клiент i майстар пасварылiся. Каб спагнаць крыўду, мастак намаляваў на спiне клiента непрыстойны малюнак даўжынёй 40 см з надпiсам абразлiвага зместу.
Хоць надпiс выкананы з парушэннем правiлаў правапiсу, сэнс яго ўсё ж адгадваецца i заключаецца ў тым, быццам "прад'яўнiк гэтага" — гомасексуалiст, удакладняе газета The Sydney Morning Herald.
Высвятляецца таксама, што першапачаткова госць не збiраўся рабiць татуiроўку, але яго ўгаварылi зрабiць яе. Пры гэтым таварыш майстра, назiраючы за работай, прыгаворваў, якiм удалым атрымлiваецца малюнак. Майстар загадаў яму некалькi тыдняў не паказвацца на сонцы i нiкому не дэманстраваць твор свайго мастацтва. Але, прыйшоўшы дадому, клiент усё ж паказаў татуiроўку сваёй сужыцельцы. На што тая адказала: "Я не думаю, што ты хацеў сабе менавiта такую татуiроўку".
Мастаку па целе цяпер трэба з'явiцца ў суд. Яму прад'явяць абвiнавачаннi па двух эпiзодах разбою з прычыненнем цялесных пашкоджанняў i па адным эпiзодзе пра пагрозу грамадскай маральнасцi. Клiенту нанесена i матэрыяльная шкода — выдаленне татуiроўкi будзе каштаваць яму каля 2000 долараў.