Шчупак — 12 кілаграмаў!

Источник материала:  

Днямі ў доме Міхаіла Місуны з Мядзела было людна: сябры і родныя прыйшлі кожны па свой кавалак 12-кілаграмовага шчупака, якога злавіў гаспадар.

Шчупак — 12 кілаграмаў!— Днём, з гадзіны да дзвюх, мы з таварышам рыбачылі на возеры Нарач, — расказвае Міхаіл Дзмітрыевіч. — Я прабурыў лунку на 130 мм і апусціў у яе "жыўца" — сярэдняга памеру акунька. Неўзабаве леска нацягнулася. Я пацягнуў за леску. Па супраціўленні зразумеў — на кручку добры шчупак. Паспрабаваў яго выцягнуць. Дзе там! Паклікаў сябра. Цягнулі з ім паўгадзіны. Нічога не атрымалася...

Сябар пабег прасіць на дапамогу кагосьці з рыбакоў. Людзей на возеры было мала. Ды і далёка ўсе былі... Давялося ехаць дамоў, — а я тым часам не выпускаў леску з рук, — па пяшню. Ёй мы прабуравілі большую лунку і, нарэшце, выцягнулі рыбіну.

Дома "трафей" рассеклі на кавалкі па пяць сантыметраў і раздалі родным і сябрам. Сабе загатавалі літр ікры, якую па смаку не адрозніш ад чырвонай, і нарыхтавалі клёцак па сваім фірменным рэцэпце: у фарш дабавіць сала і клёцкамі варыць, як юшку. Смаката, пальчыкі абліжаш!

Аляксандр СЯНЮЦЬ.

 

←«Говорите, министр слушает»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика