Тэлефон у крэдыт

Источник материала:  

Махляр афармляў крэдыты на пакупку мабільнікаў на прасцякоў

Прычым пераважная большасць падманутых хітруном — гэта людзі, якія сябруюць з "зялёным змеем". Паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Сяргея Козела, сваіх ахвяр махляр падбіраў менавіта сярод гэтай катэгорыі грамадзян. Мабыць, таму з "кліентурай" у прайдзісвета і не было праблем.

26-гадовы падазроны дзейнічаў наступным чынам: прасіў аказаць яму дапамогу ў куплі мабільніка і браў пашпарт даверлівага чалавека, на які і "вешаў" крэдыт. А каб прасцякі больш ахвотна ішлі на кантакт, ён узнагароджваў іх пэўнай сумай грошай: яна вар'іравалася ад 20 да 70 тысяч рублёў. У гэты "бізнэс" махляр уключыўся актыўна: дастаткова згадаць, што ў адным з выпадкаў з розніцай у 20 хвілін ён аформіў у крэдыт два мабільныя тэлефоны агульным коштам 1,5 мільёна рублёў. Адметна, што некаторыя пацярпелыя ўсведамлялі пра "развод" толькі тады, калі атрымлівалі неаднаразовыя апавяшчэнні пра неабходнасць пагашэння крэдыту.

Ігар ГРЫШЫН.

←Исход зимы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика