Хвалюецеся за фігуру? Адмаўляйцеся ад цяпла...

Источник материала:  

Брытанскія даследчыкі выказалі думку, што эпідэмія атлусцення ў развітых краінах свету можа быць звязана з ацяпленнем памяшканняў у халодны час года. Як сцвярджаюць даследчыкі з Універсітэцкага каледжа Лондана, у апошнія дзесяцігоддзі назіраецца тэндэнцыя да паступовага павышэння тэмпературы ў амерыканскіх і брытанскіх дамах на працягу ацяпляльнага сезона.

Такім чынам, прызвычаіўшыся да цёплых памяшканняў, людзі стараюцца менш выходзіць з дома і рэдка падвяргаюцца ўздзеянню ўмеранага холадавага стрэсу, які прымушае арганізм інтэнсіўна расходаваць тлушчы для ажыццяўлення цеплапрадукцыі. Натуральна, што энергетычны баланс пры гэтым зрушваецца ў бок назапашвання тлушчаў, а не вытворчасці энергіі, што прыводзіць да павелічэння масы цела. Акрамя таго, даследчыкі высветлілі, што недастатковае ўздзеянне нізкай тэмпературы прыводзіць да зніжэння агульнага ўтрымання ў арганізме бурых тлушчавых тканак. У адрозненне ад белых тлушчавых тканак, здольных толькі назапашваць тлушчы, бурыя тканкі здольныя "спальваць" тлушчавыя запасы для вытворчасці цяпла.

Выходзіць, што наша звычка да пастаяннага знаходжання ў цяпле зніжае не толькі патрэбы нашага арганізма ў цеплапрадукцыі, але і магчымасць яе выкарыстоўваць. І, як вынік, безумоўна моцна шкодзіць нашай фігуры...

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика