РОЗГАЛАС
Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.
Яна растлумачыла, што з 1 лютага 2011 года "Белнафтахім" на 10 працэнтаў павысіў аптовыя цэны на асобныя віды нафтапрадуктаў, у прыватнасці на паліва пячное, асвятляльную газу, мазут топачны, гудрон і нафтабітумы. "Павышэнне цэн звязана з ростам сусветных каціровак на нафту. Папярэдняе змяненне аптовых цэн на вышэйпералічаныя нафтапрадукты адбылося ў маі 2010 года", — адзначыла Марына Касцючэнка. Разам з тым кошт бензіну і дызельнага паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі, якія належаць канцэрну, у бліжэйшай перспектыве застанецца ранейшым, падкрэсліла прэс-сакратар.
Пасведчанне новага ўзорумогуць атрымаць кіроўцы, у якіх скончыўся тэрмін іх дзеяння, паведамляюць у Дзяржаўтаінспекцыі горада Мінска.
Выдачу вадзіцельскіх пасведчанняў новага ўзору з 1 лютага пачаў Міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Пасведчанні будуць выдавацца па адрасах: праспект Дзяржынскага, 3, каб. 211 і вуліца Ціміразева, 114. У Дзяржаўтаінспекцыі, каб пазбегнуць страты асабістага часу, рэкамендуюць звяртацца для абмену пасведчанняў тым вадзіцелям, у якіх тэрмін іх дзеяння скончыўся. Справа ў тым, што вадзіцельскія пасведчанні старога ўзору прызнаюцца сапраўднымі да заканчэння тэрміну, які ўказаны ў графе "Сапраўдна да" як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі.
Ігар ГРЫШЫН.
Поні не для пагоні
У СВК "Віхра" Мсціслаўскага раёна некалькі дзён таму нарадзіўся міні-поні. Яго назвалі Лаўрушкам і ўвесну мяркуюць пазнаёміць з гараджанамі альбо прадаць у добрыя рукі.
У племянной стайні "Віхры" гэта ўжо дзясяты міні-поні. Яго бацькі трапілі сюды з Польшчы некалькі гадоў таму. Спецыялісты гавораць, што, нягледзячы на цацачны знешні выгляд, міні-поні маюць больш складаны характар, чым звычайныя коні: маўляў, патрабуюць да сябе ўвагі і павагі. Араць і сеяць на такім мініяцюрным коніку нельга, але пасля навучання на ім можна катаць дзяцей для забавы. Увесну Лаўрушка выйдзе "ў народ" і, магчыма, знойдзе новых гаспадароў. Кошт аднаго міні-поні можа дасягаць 3 тысяч еўра.
Ілона Іванова.
На казулю — з дварнякомРаботнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі затрымалі вадзіцеля ПАСП-16 Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які ў мяху пераносіў тушу казулі, незаконна здабытай з выкарыстаннем беспароднага сабакі.
Пры вобыску супрацоўнікамі міліцыі ў двары дома была знойдзена шкура яшчэ адной незаконна здабытай жывёлы казулі, а ў хляве і ў доме — дзве незарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы з боепрыпасамі, чатыры патроны да наразной зброі калібру 7,62 міліметра, у халадзільніку — мяса раней здабытай казулі. Нашкодзіў парушальнік на 4,2 мільёна рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.